Старонка:Ластоўскі В. Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі.pdf/510

Гэта старонка не была вычытаная

т. III, б. 219), у якой бацька пераконывае сына ісьці ў школу а не сьпяваць „U Szmojły u stodole“:

Parens. Podzi, synku, do szkoły.
Filium.Darmo mowisz, moy oycze, nie wiele się pito.
Parens. A przez cie się y uczora try hroszy prepito.

І далей мова паміж бацькам і сынам аб піцьці гарэлкі.

На б. 345 зьмешчана інтэрмэдзія да сцэны аб грэхачыне Адама і Евы, дзе выводзіцца сялянін:

Rusticus. Ochcia mnie, ochci, utomiusia ia, ah ledwa mahu tchnuć, ohoch, hrudzi duch zaimaić і г. д.

С прычыны грэхачыну Еўгі, які наклікаў гэтулькі непрыемнасьцяў, сялянін кажа:

„Och Adam, Adam! czy nie moh že ty chłudzinu abierucz uziawszy uzdouž Iewu apierezać, kab druhi raz iabłaka zakazanaha niakuszała; oh, Adam! Adam!

„СЛУЖЕБНИКЪ“, друк. ў Вільні, 1692 г. ў 12-ку, 259+64 лістоў. (Ундольскій).

„МОЛИТВОСЛОВЪ ТРЕХЪ-АКАѲИСТНЫЙ“, друк. ў Вільні, 1693 г., ў 8-ку, 90 лістоў. (Ундольскій).

„АКАѲИСТЫ И КАНОНЫ“ друк. ў Магілеве, Макс. Вашчанкі, 1693 г., ў 8-ку, 2+226+22 лісты (Ундольскій).

„ПСАЛТИРЬ“ друк. ў Магілеве, 1693 г., ў 4-ку, 239+10 лістоў (Ундольскій).

„ПОЛУУСТАВЪ“, друк. ў Вільні, 1695 г., ў 16-ку, 6+458×? лістоў. (Ундольскій).

„МОЛИТВОСЛОВЕЦЪ“, друк. ў Магілеве ў Максіма Вашчанкі, 1695 г. ў 24-ку, 3+228+45 лістоў. (Ундольскій).

„МИНЕЯ ОБЩАЯ“, друк. ў Супрасьлі, 1695 г., ў ліст (Ундольскій).

„МОЛИТВОСЛОВЪ“, друк. праўдападобна, ў Магілеве, 1695 г., ў 24-ку, 3+517 і больш 42 лістоў (Ундольскій).

„МОЛИТВОСЛОВЪ“, друк. ў Магілеве, ў Макс. Вашчанкі, 1695 г., ў 4-ку, 3+408+45 лістоў. (Ундольскій).

„СЛУЖЕБНИКЪ“, друк. ў Супрасьлі, 1695 г. ў ліст. (Ундольскій).