Старонка:Ластоўскі В. Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі.pdf/515

Гэта старонка не была вычытаная

ХРОНОГРАФ ХVІІ СТ. Рукапіс Віленскай Публ. бібліатэкі № 109 і другі рукапіс № 110. (Карскій, „Бѣлоруссы“, т. І).

КІЯЎСКІ ЛЕТАПІС 1621 Г. (Карскій, „Бѣлоруссы“, т. І). У гэтым рукапісе, да кароткага зьместу даўнейшых летапісаў, дададзены запіскі с падзей на Валыншчыне і на Палесьсі.

ЖЫРОВІЦКІ ПАМЯННІК. Рукапіс ХVІІ ст. Віл. Публ. бібл. (гл. Добр. № 91).

ВЯЛІКАРЫЦКІ ПАМЯННІК. Рукапіс ХVІІ ст. Віл. Публ. бібл. (па Дабр. № 91). Тут між іншым на першай балоне, ў агульным ўступе, памінаюцца:

„убогіе нхже некому поменути, скитающіеся по улицахъ, въ ровъ упадаючые, и тые, которые не мѣли гдѣ головы притулити“.

ГРОЗАЎСКІ ПАМЯННІК, грозаўскай Іоанна Богаслоўскай царквы (Слуцк. пав.) Апісаны Скрынчанкам (у „Чтен. Имп. Общ. И. и Др. Р.“ 1910), рукапіс ХVІІ ст.

ДЗЯТЛАВІЦКІ ПАМЯННІК, дзятлаўскай Прэабражэнскай царквы (Слуцкі пав.). Апісаны Скарынчанкам (у „Чтен. Имп. Общ. И. и Др. Рос.“ 1910 г.), рукапіс ХVІІ ст.

СТАТУТ ДЗІСЕНСКАГА „МОЛОДЗЕНЧЕСКОГО“ БРАЦТВА. Рукапіс ХVІІ ст., пераховываецца ў Беларускім музэі Ім. Івана Луцкевіча ў Вільні. Статут пісаны старакрыўскай мовай, рукапіс нікім яшчэ не дасьледаваны. Агаловак напісаны мной с памяці, а, знача, перадае толькі агульны сэнс агалоўку, які надпісаны на арыгінале.

ІРМАЛОГІЙ НОТНЫ ХVІІ СТАГ. Вітабскага Маркава манастыра (Віленскай Публ. бібл. № 118).

БІБЛЕЙСКІЯ КНІГІ ў рукапісе ХVІI ст. Пераховуюцца ўшытыя ў хронограф. ў Румянц. муз. № 2405. Апісаны Андр. Поповым у кнізе „Обзоръ хронографовъ русской рэдакціи“, (Вып. П. М. 1896 г. с. 276). Папоў лічыць гэты зборнік украінскім, але цытаты, пададзеныя ў яго, а такжа у В. М. Истрина („Александрія русскихъ хронографовъ“ М. 1893), тыповых украінскіх асобнасьцяў ня маюць.

„ПАТЕРИК“ ХVІІ СТ. Рукапіс Віл. Публ. бібл. № 107. Гэты рукапіс зьмяшчае многа, ператворанага нашымі старасьвецкімі пісьменнікамі, матэр’ялу з рожных „Патэрыкоў“ і „Сказаній“. Дагэтуль ён акуратна не дасьледаваны і чакае свайго дасьледчыка. Мова мяйсцамі надзвычайна фігуральная, жывая, народная.