Старонка:Ластоўскі В. Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі.pdf/52

Гэта старонка не была вычытаная

сы, падобна анелам узьнімуцца перад мучыцелем… Хто ўстаіць супроць яго спакусаў, калі ўбачыць па ўсёй зямлі распашыраны невымоўны смутак, калі ўбачыць, што ўвесь сьвет у трывозе і што кожды бяжыць схавацца ў горах, і адны ўміраюць з голаду, другія таюць як воск, ад смагі? Кожды са сьлязьмі будзе пытацца другога: „Ці ёсьць дзе на зямлі слова Божае?“ І пачуе адповедзь: „нідзе!” І многія паклоняцца мучыцелю, клічучы: „Ты наш збавіцель!“.

Словы Ефрэма Сірына былі перакладзены ў ХІ ст.; іх любіў чытаць Аўраамі Смаленскі, а такжа выабражаць адтвараныя імі фантазіі на абразох: „изо всѣхъ любя часто почитати ученія преподобного Ефрема и великого вселенныя учителя Іоанна Златоустого“ (Житіе Авраамія „Правосл, Собесѣдникъ“, 1858, ч. 3., балонка 142).

„ЗЛАТЫЯ ЧЕПИ“ — зборнік слоў Яна Златавуста. Жыцёпісьменнік Аўраамія Смаленскага ссылаецца на кнігу „Златыя чепи“, якую любіў, між іншымі кнігамі, чытаць Аўраамі Смаленскі. Кніга „Златыя Чепи“ дахавалася толькі ў сьпіску ХІV ст. (Бібліатэка Троіцкай Лаўры, № 11), хоць 20 слоў Яна Златавуста, якія дахаваліся ў Супрасльскім рукапісе Х–ХІ ст., становяць ужо часьць зборніка „Златыя Чепи“.

Творы Яна Златавуста (347–407), які атрымаў сваё названьне за надзвычайнае красамоўства, былі ў нас з першых часаў хрысьціянства вельмі распашыраны. Акром красамоўства, гэтаму распашыраньню яго твораў спрыялі надзвычайная яснасьць і прастата яго стылю. Навукі Яна Златавуста прасычаны любоўю да бліжняга: ён прагалошываў любоў да ворагаў і любоў да грэшнікаў, якіх ён умеў пацешаць і асаблівую любоў да бедных і паніжаных. Спачуцьцё Яна да бедных было так вялікае, што раз ён выказаў такую думку: „Бог не так хутка выслухае справядлівых, як бедных“…

„Златыя Чепи“, — гэта навукі на нядзельныя дні тыдняў Вялікага посту, яны паслужылі прототыпам „Златаустнікам“, г. зн. зборнікам казаньняў на Вялікі пост, а пазьней, наагул, ператварыліся ў зборнікі казаньняў.

„БЛАЖ. ИСИДОРА ПИЛУСІЙСКОГО РАЗУМИ“. У пэргамінным зборніку ХІІ ст. Троіцкай Лаўры, пад № 12. Рукапіс пачынаецца словамі:

„Яко печали съ благодарениемь тьрпящемъ многы грѣхы расыплють“ балонка 175: „Вѣрую въ единого Бога Отця нерожена и въ единого Сына рожена и въ единъ св. Духъ исходящь“.

„СКАЗАНІЕ О ХРИСТОСѢ И О АНТИХРИСТѢ“. Рукапіс канца ХІІ ст. ў бібліатэцы Чудава манастыра. Перадрукаваны Новоструевым у кнізе „Слово св. Іпполита объ Антихристѣ“. (Масква, 1868. г.).

КАМЕННЫЯ КРЫЖЫ ПОЛАЦКАГА КН. БАРЫСА. Гэткіх камянёў з надпісамі і крыжамі захавалася некалькі ў Дзьвіне. На гэтым рысунку паказаны тры камяні. Першы з іх (што ўверсе рысунка) ляжыць пры