Старонка:Ластоўскі В. Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі.pdf/524

Гэта старонка не была вычытаная

боўгарызмы, як „азъ“, „реклъ“, „пакъ ли“ (ня больш 10% ц.-славянізмаў) сярод чыста крыўскай народнай мовы, якія, аднак, абазначаюцца ў напісаньні царкоўна-славянскім правопісам. Гэтая рожніца паміж вымовай і правопісам істнуе ва ўсіх старых мовах. Прыкладам, мы ведаем, што ў французкай, ангельскай і гішпанскай мовах вымова напісаных літар падлягае фонэтыцы жывой мовы. Па ангельску пішацца colonel, а чытаюць — ролонэль (палкоўнік); rough чытаюць — рэф (шаршавы); bough — бау (сук); па французку пішуць hôtel, а чытаюць — отэль, champ — шан (поле), temps — тан (час). Гэтак сама і ў нашай старой пісоўні напісаньне літар в, л, о, е вымаўлялася іначай, чым пісалася. Словы з ц.-славянскім напісаньнем „былъ, шелъ, ведалъ, далъ“ у чытаньні вымаўляліся, як і цяпер: быў, ішоў, ведаў, даў; словы з літ, о „оксаміт, откуль“ чыталіся „аксаміт, аткуль“ і так далей. (Ад пачатку ХVІІ ст., наадварот, пачалі вымагаць літэральнай вымовы напісанага).

На пачатку ХVІ ст. ў мове дзяржаўных дакумантаў ц.-славянскіх слоў ужо немаль саўсім няма, ў кождым здарэньні іх ня больш 2–3%, а ў паасобных дакумантах і таго менш, але традыційны гістарычны правопіс, будучы зьвязаны ц-.слав. абэцэдай, астаецца той самы, што і ў папярэдніх стагодзьдзях, з вельмі нязначнымі адступленьнямі на карысьць фонэтыкі.

Ніжэй друкаваны слоўнічак, сабраны з дакумантаў Мэтрыкі в. кн. Літоўскага, перадрукаваных праф. Доўнар-Запольскім („Чт. въ Импер. Общ. Истор. и Древн. Росс.“, кн. ІV. Масква, 1899 г.). Паасобныя словы гэтага слоўніка не ц.-славянскія, а крыўскія народныя, якія і сягоньня ўжываюцца па ўсей нашай тэрыторыі, што можна бачыць з даложаных выпісак са слоўніка Насовіча і другіх комэнтарыяў.

АБОЗ. „Дал лічбу у вобозе Васко Костюшковіч“ (Лічба Ваські Косьцюшковіча 1508 г., № 121). — Абоз, абозы — слова ўжыванае дагэтуль паўсюдна.

АДКУЛЬ. „А хотя бы і хотели откуль собе людей прыбавити“ (Ліст кар. Жыгімонта І, 1507 г., № 106). „Адкуль туча, адтуль і дождж“ (Насовіч, 375).

АДНАКРОТ (однажды). „Што перво сего не однокрот жаловали нам люди нашы Неменчинское и Лыкгменское волости“ (Вырок в. кн. Александра 1495 г., № 29. „Аднакрот, калі я быў на кірмашы“ (Раманаў, „Бел. сборн.“, кн. ІV, б. 126).

АКСАМІТ (бархатъ). „И што теж давал до подскарбего нашого оксамиты, и одомашки и сукны“ (Ліст кар. Жыгімонта І, 1509 г., № 114).

„Наша Тацянка наша, спаймала сабе пташа,
А ў залёным жыце ў чырвоным аксаміце“ (Нар. пес.).

„Узяла аксаміту на кабат“ (Насовіч, 4).

АПАСЬЛЯ. „А опосля того Козарина держал братанич его Тишко“ (Грам. кар. Александра 1499 г., № 66). — „Апасьля я ня буду ў дварэ“ (Насовіч, 365). „Апасля прыду“ (Там-жа, бал. 7).