Старонка:Ластоўскі В. Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі.pdf/530

Гэта старонка не была вычытаная

ПАДАБАЛАСЯ (понравилось). „Витовту тое местцо подобалося на двор (каб пабудаваць двор)“ — (Судовы дакумант канца ХV ст., № 45). — „Табе дзеўка падабаецца, ды ты ёй ці ўпадабаўся. Кожды падабае харошае (Насовіч, 444).

ПАДВОДА „Ино коли и перво того подводъ не даивали и тыми разы ненадобе имъ подвод давати“ (Прывілей 1503 г., № 78).

„Ужо й падводанька для мяне гатова!“ (Насовіч, 439).

ПАЖЫТКІ (польза). „И со всими пожитки и податьми“ (Грам. в. кн. Вітаўта 1407 г.). — „Без пажытку ніхто не працуе. Работы многа, а пажытку мала“ (Насовіч, 452).

ПАЛАВІЦА (половина, часть). „Троцкое половіцы“ (Грамата Казіміра-каралевіча, 1440 г.). — Ўсеагульна ўжыванае цяпер слова там, дзе кажуць „палавічнік“, г. зн. — той, хто мае права на палавіну чагоколечы. Словам „палавіца“ мужык часта называе сваю жонку: „Што на гэта мая палавіца скажа“ (Насовіч, 462). У грамаце кар. Казіміра і наагул у старой нашай пісьменнасьці, слова „палавіца“ ужывалася для азначаньня гарадзкога кварталу.

ПАЛЕПШЫЦЬ (улучшить). „И естли бы ся полепшило, тогды мает нам тое цены повышити“ (Грам. кар. Александра 1498 г., № 56). Ад слова „лепшыць“ (улучшать). „Нораў панскі лепшае, палепшыў“ (Насовіч, 274).

ПАМЯТАЦЬ (помнить) …„мы памятуем… еще за великого князя Витовта“ (Судовы дакумант канца ХV ст., № 45).

„Ці памятаеш ты, як былі ў нас Французы“? (Насовіч, 391).

ПАТРЭБНА (нужно, надобно). „Кому будет потребно“ (Грамата в. кн. Вітаўта 1407 г.).

„К пану патрэбна йці“ (Насовіч, 475).

ПАТРЭБЫ (нужды, необходимость). „Што еси выдал на нашы потребы“ (Квітація кар. Александра 1505 г. № 90). — Патрэба кажа. Патрэбу маю ехаць. Страціў грошы на рожныя патрэбы“ (Насовіч, 484).

ПАТУЖНІКІ (пособники). „Бил нам чолом городничий смоленский а просил въ нас села з людьмі въ Смоленском повете (такіх то і такіх, названы імёны) и з ихъ потужниками“ (Грамата пач. ХVІ ст. смаленскаму гараднічаму) — „Чаму не управіцца з такімі патужнікамі? Ці здарова твая патужніца?“ — гэтак пытаюцца ў гаспадара аб яго жонцы (Насовіч, 485, 486).

ПАСЫЛАЦЦА, СПАСЫЛАЦЦА (ссылаться). „И они бояре послалися на пана Радивила Остиковича“… (Грамата кар. Казіміра 1488 г.). …„панъ воевода послался на всихъ случан и наменял (намякаў) на тыхъ, которыи туда комягами ходять“ (Памятны запіс 1496 г., № 32). Цяпер ужываецца ў тым-жа значэньні: „Ен ня хоча працаваць і ўсё спасылаецца на сваю хворасьць“.

ПАЧАТАК (задаток'). „А нам мають початку дати тодыжъ, на светого Петра день, двесте коп грошей“ (Ліст. кар. Александра 1498 г., № 55). Каля Полацка ўжываецца і цяпер побач са словам задатак: „Арэнды, пачатку даў 50 рублеў“.

ПЛУГ. „Земли пашное на одинъ плугъ“ (Грам. кар. Александра І 1508 г., № 81). — Усеагульна ўжыванае слова: „Даўней гаралі сохамі, а цяпер —