Старонка:Ластоўскі В. Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі.pdf/532

Гэта старонка не была вычытаная

РАБІЦЬ (дѣлать). „Тот замок робил воевода троцкий“ (Ліст в. кн. Александра 1499 г., № 68). „На роботники, што цеглу робили“ (Квітація 1503 г., № 79). — Агульна ўжыванае слова: „Само нішто ня зробіцца, калі ня прымешся за работу“ (Насовіч, 563).

РАСХОД. „Расходъ тымъ караиманом (мера мёду)“. (Лічба кіяўскага ключніка 1494 г., № 26).

„Чужыя грошы расходуеш“ (Насовіч, 560).

САМАВОЛЬНА. „А што будут самовольно людей нашых за себе забрали и з землями их“… (Вырок в. кн. Александра 1495 г., № 29). — „Самавольна спасьвілі ў начы маю атаву“. У Насовіча (бал. 572) паказаны выводныя ад гэтага слова: „З самаволам гэтым ніхто ня справіцца. Дапусьціў дзяцей сваіх да ўсякага самавольства: што хочуць, то й робяць“.

СЬВЕДАМЫ (знающій). „А пры томъ были того добре свѣдоми“ (Прадажны зап. канца ХV ст., № 18). — „Сьвядомы, што відомы“. (Нар. прыказка). „Людзі сьвядомыя гэтага дзела“.

СЬВЕДЧЫЦЬ (свидѣтельствовать). „И они светчили штожъ дедъ их“… (Грамата кар. Казіміра 1488 г.). „Жерославчане светчили перед паном виленскимъ“ (Судовы дакумант канца ХV ст., № 45). — Агульна ўжыванае слова: „На судзе ты будзешь сьведчыць пад прысягай“.

СЕЛЯНІН (крестьянинъ). „Штожъ им не надобе дяколъ давати ани инших которых служобъ з селяны (служити)“ (Грам. кар. Казіміра, 1488). — Агульна ўжыванае слова і цяпер для абазначаньня вясковага жыхара: селянін-ка, сялянства.

СЕНАЖАЦІ (сѣнокосы). „Зъ пашнями зъ сеножатьми, з лѣсы, з луги“ (Грамата в. кн. Вітаўта, 1407). — „Паедзем на сенажаць. Куплю табе хатку, яшчэ сенажатку“ (Насовіч, 630).

СКАЗА (вред, поврежденіе, порча). „И для ихъ сказы от поганства (татараў), и для голоду (скінуты падатак)“. (Грам. в. кн. Александра Валадзімерскім мяшчанам 1495 г., № 34). — „Конь ніякай сказы ня мае“ (Насовіч, 580). „Ня купляй шкла са сказінай“.

СПРАВА (дѣло). „Справа почалася при Богуши писари у Смоленску“… (Лічба Ваські Костюшковіча 1508 г., № 121). — „Дрэнная вышла справа з гэтага дзела“ (Насовіч, 608).

СПРАВЯДЛІВА (честно). „Светчимъ верне а справедливе“ (Судовы дакумант канца ХV ст., № 45). — Агульна ўжыванае слова: „Справядліваму Бог памагае. Калі хочаш, каб цябе паважалі й любілі, — жыві справядліва“.

СТАВЫ (пруды). „С потоки, ставы и со всими пожитки“ (Грам. в. кн. Вітаўта, 1407). — „Вада цераз стаў пашла“ (Насовіч, 612).

СТРУГ. „А от струга по пятнадцати грошей“ (Вырок кар. Жыгімонта I, 1511 г., № 129). — Стругі і цяпер плаваюць па Дзьвіне, Дняпру і Прыпяці, гэта — вялікія вяславыя вадаплавы для перавозкі тавараў.

СПУСТОШАНЫ (разорены). „Именья ихъ отъ неприятелей спустошоны“ (Ліст кар. Жыгімонта І, 1507 г., № 106). — „Край спустошаны няпрыяцелем“ (Насовіч, 610).