Старонка:Ластоўскі В. Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі.pdf/534

Гэта старонка не была вычытаная

ЦЭГЛА (кирпичъ). „Ино вробилъ цеглы и плитницу, што и печъ збудовалъ“ (Квітація 1503 г., № 79). — „Па цэглы паехалі“ (Насовіч, 693).

ЧАС (время). „И до сихъ часовъ тамъ многие люди корчмы мають“ (Ліст кар. Жыгімонта І, 1508 г., № 109). — „Часу ня маю з табой гаварыць“ (Насовіч, 696).

ЧОЎН (челнъ). „А от чолну великого по двенадцати грошей“ (Вырок кар. Жыгімонта І, 1511 г., № 129). — „У чаўне перабраўся цераз рэку. А што цябе прынясло, ці чаўначок, ці вясло“ (Насовіч, 696, 700).

ЯЗЫ. „Ани езов не забивали, ани езовничыи державец витебских на езох не леживали“ (Вырок кар. Акександра 1497 г., № 48). — „Міма язу рыба ня пройдзе“ (Насовіч, 726).

ЯЛАВІЦА (нетельная корова). „И казали есмо им давати в каждый год (срокъ) за яловицу по полукопъю грошей“ (Грам. кар. Александра 1494 г., № 23). — „Карова ялаўка, а малако дае“ (Насовіч, 727). Прадалі ялавіцу на мяса.

Падзел на касты, рана пачаў руйнаваць еднасьць крыўскага народу. Мы бачылі, што ўжо ў ХV ст. была высунута фантастычная тэорыя, што нашы магнацкія роды паходзілі ад рымлян. У гэту басьню магнаты верылі, і веручы пачувалі сябе нечым выжшым па роду-племені ад акружаўшага іх народу. Усьлед за магнатамі выдзялілася ў асобную, замкнутую саму ў сабе, касту шляхта і духавенства (якое рэкрутавалася ў 99% с шляхты). За шляхтай, замкнулася ў асобную касту паняволенае прыгоннай залежнасьцю сялянства. Кождая з гэтых трох каст, пад канец ХVII стагодзьдзя, жыве ўжо сваім асобным жыцьцём, сваімі інтэрасамі і ідэаламі.

Магнаты адукуюцца заграніцай, паслуговуюцца ў штодзенным жыцьці чужаземнымі мовамі; сьпярша лацінай, а калі знаньне апошняй пашыралася праз школы на шляхту, то мовай французскай. У канцы ХVІI і пачатках ХVІII ст. французская мова паміж нашай арыстакраціі становіцца мовай сямейнай. Прыкладам, князі Сулкоўскія і Мнішхі, падкаморчыцы в. кн. Літоўска-Рускага (Крыўскага), толькі ў 12-м годзе жыцьця пачыналі вучыцца мовы „краёвай“, пад якой назовай фігуравала ў іх мова польская.

Шляхта, ў конфэсіональных каталіцкіх і праваслаўных школах, зацьвярджала на ўсё жыцьцё ня толькі параграфы шляхэцкіх свабод, якія давалі