Старонка:Ластоўскі В. Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі.pdf/537

Гэта старонка не была вычытаная

не за праваслаўе было адным з галоўных фактараў, які прычыніўся да пашырэньня полёнізаціі і замены старакрыўскай мовы ў пісьменнасьці мовамі ц.-славянскай і польскай. У гэтым змаганьні ніводная старана — ані праваслаўныя, ані уніяты — не станула на грунт абароны народнасьці. Праваслаўе было правадніком уплываў маскоўскіх, каталіцтва падпірала ўплывы і панаваньне шляхэцка-польскае, а уніяцтва, як вера мужыцкая, сталася прыдачай да каталіцтва.

Казацкая старшызна ва ўсім патварала шляхце і праваслаўнаму духавенству. Прыкладам, на акце выбару Капысьценскага на Кіява-Пячэрскую архымандрыю, акце выключна праваслаўным, паложана 54 подпісы казацкай старшызны па польску.

Пры гэткім культурным палажэньні і настроях сярод шляхты, адбыўся варшаўскі сойм 1697 г., на якім была ўнесена прапанова замяніць у урадах в. кн. Літоўска-Рускага (Крыўскага) мову „русскую“ мовай польскай. Адарваная ад народу, сваей кастовасьцю, шляхта не разумела ўжо значэньня роднай мовы, не была ўжо самаістым народным і культурным індывідумам, а дзеля гэтага не ставіла крэпкага адпору. На сойме 1697 г. не аказалася прадстаўнікоў націі і дзеля гэтага прынята была пастанова гэткага зьместу:

„Ponieważ jęzuk ruski niedostępny jest gienjuszowi polskiemu, przeto pisarz powinen po polsku, a nie po rusku pisać wszystkie wypisy i pozwy“.

Шляхта пачувала сябе ўжо націянальна палякамі: „Gente Ruthenu, natione polonus“.

Гэтым актам шляхта выкрэсьліла сябе з радоў нашай народнасьці, паставіла над сабой, як над прадстаўніцай націі і дзяржавы, нагробны знак адступніцтва. Дзеля гэтага падзею гэту ў нашым народным жыцьці абвялі мы жалобнай рамкай.

„ТРЭБНИКЪ“, друк. ў Вільні. 1697 г. ў 8-ку, 6+218+13 лістоў (Ундольскій).

„ПОСЛѢДОВАНІЕ ПОСТРИГУ ВЪ МАЛЫЙ ИНОЧ. ОБРАЗЪ“. Супрасль, 1697 г., ў ліст, 1+14 лістоў (Ундольскій).

„ЧАСОСЛОВЪ", друк. ў Магілеве, 1697 г., ў 8-ку. (Ундольскій).

„О САКРАМЕНТАХЪ“, выдаў Леон Кішка, з дазволу Бялозара, ў Полацку, 1697 г., ў 12-ку, 204 лісты. (Ундольскій).

„АКАѲИСТЫ ВСЕСЕДМИЧНЫЕ“, друк. ў Магілёве, 1698 г., ў 4-ку, 2+293+14 лістоў. (Ундольскій).

„ДІОПТРА, или зерцало живота во мірѣ сем человѣческого“. Друк. ў Магілеве Максіма Вашчанкі, 1698 г., ў 4-ку, 6+195+29 лістоў.