Старонка:Ластоўскі В. Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі.pdf/538

Гэта старонка не была вычытаная

„НЕБО НОВОЕ, съ новыми звѣздами сотворенное, т. е. преблагословенная Дѣва Марія Богородица, съ чудесами своими; сочиненія Архимандрита Іоанникія Галятовского“. Друкавана ў Магілеве ў Макс. Вашчанкі; 4-ка, 2, 216 і 9 лістоў.

Перадрук з львоўскага выданьня 1655 году. У кнізе памешчаны дрэварыт работы В. Вашчанкі, які выабражае хрышчэньне Хрыста ў Іордане.

„ПЕРЛО МНОГОЦѢННОЕ, составлено Кирилломъ Транквиліономъ Ставровецкимъ, проповѣдникомъ слова Божія, Архимандритомъ Чернѣговскимъ, а перломъ многоцѣннымъ названо для двухъ причинъ поважныхъ: для высокаго Богословскаго языка риторскаго и для поэтицкаго художества“. Магілеў, у Максіма Вашчанкі, 1699 г., ў 4-ку, 4+234+4 лісты.

„ИРМОЛОГЪ“, друк. ў Максіма Вашчанкі, ў Магілеве, 1700 г., ў 8-ку, 1+223+2 лісты (Ундольскій).