Старонка:Ластоўскі В. Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі.pdf/54

Гэта старонка не была вычытаная

самым беразе Дзьвіны пры сутоках яе з Павянужкай. Ў пяросярад камень мае 2 аршыны. На ім высечаны чатырохканечны крыж. Надпісы па бакох трудна вычытаць. Можна разабраць у пачатку: „Госпо“… і канец надпісі „помози“.

Другі камень (паказаны пасярэдзіне рысунка) так сама ляжыць у Дзьвіне, за 5 вёрст ад гор. Дзісны, наўпроць вёсак: з правай стараны Кавалёў, а з левай — Бярозаўкі. Камень у вышыню 2½ арш., у даўжыню 5½ арш. На гэтым камяні высечаны крыж, а абапал крыжа надпіс:

Господи помози рабоу соему Борису."

У 1818 годзе, калі ачышчалі дно Дзьвіны ад камянёў, гэты камень быў пашкоджаны ўзрывам.

Трэцьці камень (паказаны ўнізе рысунка) знаходзіцца ў двох вёрстах ад г. Дзісны, наўсупроць вёскі Балоткі, немаль на сярэдзіне ракі. Ён мае 3½ арш. ўвышкі, 5¼ ўдоўжкі і каля 8 сажняў ўнаўкол. На плосмай паверхні яго высечаны шасьціканечны крыж, абапал якога зроблены надпіс:

Господи помози рабоу своему Борису“.

Чацьверты Барысавы камень знаходзіцца ў Высокім-Гарадцы, б. Сененскага павету. Гэты апошні камень ў 1880 годах быў панішчаны пры такіх варунках. Мяйсцовы праваслаўны сьвятар старэтныя славянскія літары прыняў за лацінскія, і, зразумела, прылажыў рукі каб помнік „польскасьці“ зьнішчыць. На гэтым камяні, акром звычайнай надпісі на барысавых камянях: „Господи помози рабоу своему Борису“, мелася яшчэ і другая зваротка, ад якой асталіся толькі: „многая… енва…“

На якую памятку паложаны гэты камяні нет ведама. Некатарыя гісторыкі дагадываліся, што гэта гранічныя камяні, але хутчэй за ўсё паложаны яны на памінаньне памершага. Дагэтуль у нас на кладках і мастох ёсьць звычай выразаць ступні ног. Кожды, хто праходзіць праз такую кладку ці мост, абавязан сказаць па адрэсу тых, што будавалі мост ці кладку: „Памажы Божа“.

Князь Барыс, сын Усеслава, кн. Полацкі, памер у 1128 годзе. Безумоўна, — надпісі гэтыя зроблены па яго загаду, а знача, — не пазьней першай чверці ХІІ ст.

УСТАЎНАЯ ГРАМАТА СМАЛЕНСКАГА КНЯЗЯ РАСЬЦІСЛАВА МСЬЦІСЛАВІЧА, ДАДЗЕНАЯ СМАЛЕНСКАЙ БІСКУПІІ Ў 1150 ГАДУ (30 ВЕРАСЬНЯ). У гэтай грамаце Расьціслаў спярша сказаўшы, што ён, з волі бацькі свайго Мсціслава ўстанавіў ў Смаленску біскупію, якой перш не было, надае рожныя прывілеі новаму біскупу і яго саборнай царкве і устанаўляе крыніцы для утрыманьня іх. Гэткіх крыніц паказана пяць. Першая:

„Се даю, — кажа князь, — св. Богородицѣ и епископу прощенники, съ медомъ и съ кунами и съ вирою и съ продажами, и ненадобѣ ихъ судити никакому же человѣку“.