Старонка:Ластоўскі В. Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі.pdf/540

Гэта старонка не была вычытаная

8-ка, 128 ненумараваных лістоў. Кругом агалоўку дрэварыт, які выабражае ўверсе Богамаці а ўнізе Іессея (?); на адвароце гэтага ліста Богародзіца с Хрыстом дзіцяцяй, подпіс „Ѳедоръ а“.

„ПСАЛТИРЪ БЛАЖЕННАГО ПРРОКА И ЦАРЯ ДАВЫДА. Съ пѣснми мойсеовыми и млтвами по коейжда каѳисмѣ. В бгоспасаемым град Могиловѣ. В друкарни браства бгоявлен Га Ба ншего Іс Ха Старанем Максима Вощанки. Рок 1703 тѵпом издася“. 8-ка 1+207 лістоў. У кнізе тры дрэварыты работы мясцовых рытаўнікоў. 1) на агалоўнай балоне сьв. Тройца і Богамаці, 2) на адвароце гэтай балоны — цар Давід і на адвароце 159 ліста — пераход жыдоў праз чырвонае море.

„ПСАЛТИРЬ“ друк. ў Магілеве, 1705 г., ў 8-ку, 10+238+8,+146+18 лістоў. (Ундольскій).

„ДОНОШЕНІЕ о случившемся бою въ Курляндіи въ шести миляхъ отъ нїтавы при мызѣ называемой муромѣ їюля въ 15 день, оу г(с)дина ѳелтмаршалка и кавалера Бориса Петровїча Шереметева с свейскимъ генераломъ Левенъгоуптомъ“. На адвароце агалоўнай карты: „напечатася въ Вилнѣ іюлія въ 24 день 1705 году“.

У гэтай лістоўцы падаецца вядомасьць аб няўдатнай бітве расійцаў са Швэдамі каля мызы Муромы.

РЭЛЯЦІЯ аб адбіцьці ад Пецярбурга швэдзкага генерала Мэйдэля і аб абароне Котліна. „Напечатася въ Вильнѣ іюлія въ 26 день 1705 году“. Фармат у ліст, дзьве балоны.

„ТРИУМФЪ польскѣй музы по отриманымъ над шведами и ихъ адгерентами под Калишемъ звитяжствѣ на столицы московскѣй оголошоной, а пресвѣтлѣйшему дзѣржавнѣйшему незвытяжоному монарсе Піотрови Алексіевичови з Божей ласки великому царови цалой вѣлькой малой и бялой Роуси самодержцы… подъ звытяжскѣ ноги зложоны“. 1706 г.