Старонка:Ластоўскі В. Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі.pdf/541

Гэта старонка не была вычытаная

Друкаваны на польскай і „бѣларускай“ мовах, у ліст, 18 балон, запоўненых пахвальнымі вершамі Даніеля Гурчына.

Канчаецца вершам гэткага зьместу:

Jam creatura twoia y poddany
Laur ci przynoszę wierszem opisany
Cny Caru racz bydź (iakom ci žyczliwy) mnie miłościwy!…

„ПРИСЯГА яковую оучинили на генеральномъ съѣздѣ въ Новогродкѣ паны сенаторы и иншїи станы, Великого князьства Литовского на верность его царскому величеству. Декабря 2 дня 1707 г.“ У ліст, 4 балоны друку; ў нізе 4-й балоны: „Друковано въ Вильнѣ“. На першай тэкст прысягі, на другой і трэцяй балоне імёны прысягаўшых. Пекарскі (Наука и литература… б. 151) падае вядомы яму адзіны экэмпляр гэтай прысягі, друкаваны „на Москвѣ лѣта Господня 1707 декабря въ 24 день“ з агалоўкам зьмененай рэдакціі:

„Присяга какову оучинили на генералномъ сьѣздѣ, въ Новогородкѣ господа сенатори, и прочая чины, великого княжества литовского въ вѣрности своей къ его црскому величеству декабря въ 24 день 1707 году“.

Гэтак сама тэкст прысягі ў Пекарскага мае адменную рэдакцію. Судзячы па даце (22 дні пазьней падзеі) экзэмпляр, апісаны Пекарскім, зьяўляецца перадрукам для Масквы, а наш экзэмпляр зьяўляўся т. сказаць іставіком (Пераховываўся ў Чашніках у старасхове Валадковічаў, Лепэльскі павет).

У канцы 1706 году да цара Пятра дайшлі чуткі, што польскі кароль тайна заключыў угоду с Каролям ХІІ і адрокся польскай кароны ў карысьць Ляшчынскага:

„И по тѣмъ вѣдомостямъ государь для того пошелъ въ Польшу, дабы оставшуюся безъ главы Рѣчь Посполитую удержать при себѣ“.