Старонка:Ластоўскі В. Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі.pdf/547

Гэта старонка не была вычытаная

Byu, byu Siemion bajar,
Siem hod, ieszcze niestar;
Sam ležyć na pieczy
Nohi na palicy…

На сцэне прадстаўлена, як селянін памалу пьянее; падходзяць вартаўнікі і апранаюць яго ў панскую вопратку і пасьля будзяць. Убачыўшы сябе ў панскай вопратцы і пры сабе слуг, якія услуговуюць яму як пану, думае, што гэта чэрці:

Szto heto, czy ludzie, czy czerci, tylko sztoś y kryža nie baiatsia.

Слугі запэўняюць яго, што ён пан, вучаць гаварыць яго па польску, даюць яму гарэлкі і ён ізноў засыпае. Праспаўшыся і выцьвяразіўшыся, ўбачыўшы сябе ў сваей сялянскай вопратцы, думае, што ўсё бачанае ім быў сон.

Тэма твору, ў якой пьянага перапранаюць у багатыя вопраткі і запэўняюць, што ён важная асоба, вельмі даўнага паходжаньня: тэма гэта выкарыстана ў „Тысяча і аднэй ночы“ — Гасан „Каліф на гадзіну“; падобнае-ж было зроблена тыранам Дыанізам з Дамоклам; на гэтай тэме заснавана драма Кальдэрона „Жыцьцё гэта сон“; а такжа ўступ у камэдзіі Шэксьпіра „Абласкаўленьне злосьніцы“, ў гэтым жа характары Гаўптмана „Schluck und lau“ і інш.

КАЛЕНДАР ГРЭКА-РУСКІ злаж. Вас. Корвен-Квасоўскі, друк. ў Кенігсбэрзе, 1730 г., ў 4-ку, 20 лістоў. (Ундольскій). Таго-жк 1730 г. было выпушчана другое расшыранае выданьне гэтага календара, ў 4-ку, 44 лісты. (Ундольскій).

„ОКТОИХЪ“, друк. ў Магілеве, 1730 г. ў 4-ку 2+328 лістоў (Ундольскій).

„ВѢНЕЦЪ ХРИСТОВЪ съ проповѣдей недѣльныхъ“… Злажыў Антон Радзівілоўскі. Друкавана ў Горадні ў 1735 годзе, ў ліст, выданьне для стараабрадцаў (Вішнеўскі, т. VIII, б. 436)

„ВѢРА ПРАВОСЛАВНАЯ ВОСТОЧНЫЯ ЦЕРКВЕ“. Друкавана ў Горадні, 1735 году, ў ліст; выданьне стараабрадчаскае.

„ТРЕБНИКЪ языкославенскій, на три части розложенный“. „Въ Лаврѣ Супрасльской“ 1736 г. Крыху перайначаны перадрук трэбніка Пятра Магілы.