Старонка:Ластоўскі В. Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі.pdf/551

Гэта старонка не была вычытаная

„ЧАСОСЛОВЪ“, друк. ў Супрасьлі, 1772 г., ў ліст. 1+359 лістоў. (Ундольскій).

„ЧАСОСЛОВЪ“, друк. ў Вільні, 1772 г., (Ундольскій).

ЗБОРНІК ІНТЭРМЭДЗІЙ 1771–1776 Г. З рукапісу дастаўленага А. Д. Шчэрбаковым праф. В. Н. Перэтцу. Сама інтэрмэдзія пісана па украінску, але тут выведзены Цыган і Літвін, якія гаворуць крыўскай мовай. У украінскіх і польскіх інтэрмэдзіях Літвін (Крывіч) наіўна-дабрадушны, прастакаваты і лёгкаверны, але пры гэтым не пазбаўлены доўсьціпу, быў здаўна ўлюбленай дзеючай асобай. У даным рукапісе Літвін выступае с прычыны Нараджэньня Хрыста з гэткай тырадай:

Литвин уходить и мовить.

Гудуць, ахъ гудуць, истино гудуць,
гэто кажут(ь) аггли паюць;
гэто кажут(ь) Хрстосъ народи(л)ся;
гэто кажуць, весь миръ звеселѣвся;
Што то я сей ночи зо сну пробудѣвся,
И золотыи дощикъ з ніебіесъ спустѣвся.
О ціепіеръ намъ пѣць да гуляць!
О ціепіеръ намъ Христа прославляць!
О ціеперъ нам по бору ходѣць,
о ціепер нам рожкѣ солѣць!

Тут раптам нападае на яго хвароба і ён кажа (паводле адрыўку з сабраньня В. Ластоўскага).

Литвин. Ах беда, панове людзіе,

Не ведаю, што з мене будзе!
Ах поглядѣць,
Якои бабки, албо якога лекара
Камне прыведѣть…

Уходзіць Цыган і пытае Літвіна, што яму баліць.

Литвин. А вот, паночекъ, нестравность, бурченя, рѣзачка, абенбнило як Сідорову казу.

Цыган кажа яму легчы і пытае як яго імя. Літвін адпавядае: Мацей. Тады цыган бье яго палкай і кажа „Пацей, пане Мацей“. Літвін зрываецца, Цыган уцякае, а Літвін гразіць яму ў сьлед.

Литвин. А ліхо твоей матери! Напоцѣу, намацѣу, да и самъ къ чорту поляцѣў! Вот каб догнау, вот бы у плечы нагрукотау.

ІНТЭРМЭДЗІЯ ДРУГОЙ ПАЛАВІНЫ ХVІII СТ. Рукапіс СПБ. Публ. бібл. (Польск. Q. ХV. № 28). На 192 лісьце зьмешчана размова: Rusticus et Iudeus.

Rusticus (ідзе і сьпявае):

Hey nam koleda!
Da u naszoho Sauki
Czotyry łauki.