Старонка:Ластоўскі В. Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі.pdf/556

Гэта старонка не была вычытаная

такі. Калі селяніну абрыдла працаваць, ён пачынае жаліцца на сваё палажэньне і наракаць на першага чалавека, Адама, які зьеўшы забароннага яблыка загубіў усё чалавечае племя. Зьяўляецца чорт і раіць не наракаць на Адама, таму, што ён і сам не ўстаяў-бы супроць спакусы, каб пакаштаваць забароннага яблыка. Чорт прапануе селяніну зрабіць на сабе самім спробу: памаўчаць акрэсьлены час. Калі селянін ня вытрывае ў маўчаньні, то чорт возьме яго душу. Селянін згаджаецца, але ня можа вытрываць у маўчаньні і праігрывае заклад.

Галоўная чынная асоба тут Дзёмка. Ен вызначаецца тымі-ж ўласнасьцямі, што і другія сялянскія тыпы, сустрачаныя ў школьных інтэрмэдзіях: ён глупаваты, гаворыць многа лішняга, любіць выпіць, але хітры і сабе на розуме. Чорт тут такжа хітры і не бяз гумару, ён можа ўсё зрабіць, асабліва калі прадаць яму душу; але разам з гэтым зьяўляецца пэрсонай павучаючай: яго вуснамі аўтор высказуе сваю мараль. Побач с прастадушным прастаком селянінам, чорт прадстаўляе іншую грамадзкую клясу, больш высокага кругазору і гаворыць па польску.

Твор гэты напісаны паводле асноў пеэўдо-класычных драм і зьяўляецца пераходам ад праставатых інтэрмэдзій да запраўдных драматычных твораў.