Старонка:Ластоўскі В. Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі.pdf/56

Гэта старонка не была вычытаная

Іпаціеўскім сьпіску Пачатнага Летапісу пад. 1101 годам чытаем: „въ се желѣто Володимеръ заложи церьковь у Смоленьсцѣ святоѣ Богородицѣ камяну епископью“.

Грамата перадрукавана ў „Дополненіяхъ къ Акт. Истор.“ Т. І, № 4. Вышэй пададзеная выпіска ўзята з „Истор. Русск. Церкви“ Макарія СПБ. 1868. Т. ІІІ, бб. 240, 241.

ЗАПІС КНЯГІНІ ЎДАВЫ ГЛЕБА ВАСІЛЬКАВІЧА МЕНСКАГА. КІЯВА-ПЯЧЭРСКАМУ МАНАСТЫРУ, (да 1159 г.). (Срезневскій „Слав.-Русск. Полеогр.“). Князь Менскі Глеб памер у Кіяве, як палоннік кіяўскіх князёў, і быў пахаваны ў Пячэрскім Кіяўскім манастыры; ўдава запісам закупіла модлы за яго душу.

КАМЕННЫ КРЫЖ ПОЛАЦКАГА КН. РАГВАЛОДА 1171 г. Камень гэты ляжыць ў в. Дзятлаўцы, б. Аршанскага павету, пры даро-