Старонка:Ластоўскі В. Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі.pdf/561

Гэта старонка не была вычытаная

„ЕВАНГЕЛІЕ УЧИТЕЛЬНОЕ“, друк. ў Супрасьлі, 1790 г., ў ліст. 411+1 ліст. (Ундольскій).

„КАНОННИКЪ“, друк. ў Горадні, 1790 г., ў 8-ку, 107+1 ліст. (Ундольскій).

„ЧАСОВНИКЪ“, друк. ў Супрасьлі, 1790 г., ў 4-ку, 185+48 лістоў. (Ундольскій).

„ДОРОѲЕЯ СВЯЩЕННОИНОКА ЦВѢТНИКЪ“, друк. ў Горадні, 1790 г., ў 4-ку, 483 лісты. (Ундольскій).

„ОТЪ ЗАВѢЩАНІЙ БОЖЕСТВ. АПОСТОЛ… како подобаетъ инокомъ и христіаномъ жити“. У Супрасьлі, ў 1790 г., ў 8-ку. Знах. ў Сінод. бібл. (Ундольскій). КАЛЯДНАЯ ПЕСЬНЯ. Гэта калядная песьня выклеена з акладкі уніяцкага служэбніка, друкаванага ў Супрасьлі, ў 1726 г., а апраўленага ў Вітабшчыне аб чым сьведчыць надпіс: Ten Mszał jest oprawiony Roku 1790 М sa Febr. Dnia 14. lest oprawiony pzez aktytorów Cerkwi Pierewoskiej y zapłacony Złtt polskich 6, Dісо 6.

Перавозскія цэркві былі фундаваны Казімірам Ягайлавічам, ў падзяку Богу за выратаваньне яго жаны ад утапленьня, — 20 ліпня, ў дзень прарока Ільлі. Між іншымі былі фундаваны ім цэркві ў Вітабску, Вяліжы, Бешанкавічах. Усім гэтым царквам надаў Казімір на вечнае карыстаньне перавозы.