Старонка:Ластоўскі В. Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі.pdf/564

Гэта старонка не была вычытаная

„ТРІОДЬ ЦВѢТНАЯ“, друк. ў Супрасьлі, 1793 г., ў ліст, 587 лістоў. (Ундольскій).

„ЧАСОСЛОВЪ НАЛОЙНЫЙ“, друк. ў Супрасьлі, 1793 г., ў ліст. (Ундольскій).

„КАНОННИКЪ“ друк. ў Вільні, 1794 г. ў 8-ку, 120 лістоў. (Ундольскій).

„УСТАВЪ О ХРИСТІАНСКОМЪ ЖИТІИ“, друк. ў Вільні, 1794 г., ў 8-ку, 120 лістоў. (Ундольскій).

„ЕВАНГЕЛІЕ УЧИТЕЛЬНОЕ“, друк. ў Вільні, 1794 г., ў ліст, 411 лістоў. (Ундольскій).

„ДОРОѲЕЯ СВЯЩЕННОИНОКА ЦВѢТНИКЪ“, друк. ў Горадні, 1794 г., ў 4-ку, 483 лісты. (Ундольскій).

„СТРАСТИ ХРИСТОВЫ“, друк. ў Супрасьлі, 1794 г., ў 4-ку, 3+186. лістоў. (Ундольскій)

АКРУЖНАЯ ГРАМАТА Віктара, Архібіскупа Менскага, да ўсіх верных, у ліст, 1794 году, праўдападобна друкавана ў Магілеве.

АКРУЖНАЯ ГРАМАТА біскупа Магілеўскага і Полацкага Афанасія, ў ліст, 1795 году, праўдападобна друкавана ў Полацку.

КАТАЛІЦКІ ЎНІЯЦКІ КАТЭХІЗМ канца ХVIІІ ст. Арыгінал гэтага катэхізму быў у канцы ХІХ ст. ў кс. Урбановіча, ў новым Пагосьце, Дзісенск. пав. Пісаны лацінскімі буйнымі, друкаванымі літарамі і абыймаў у 4-ку 62 балонкі. Пасьля далучэньня да Расіі ўсходнай часьці крыўскіх (беларускіх) зямель, каталіцкае духавенства пачало заводзіць народную мову ў дадатковым набажэнстве і ў навуцы веры ў адповедзь на вымаганьнt Расійскага ураду, каб ў касьцёлах была ўжывана расійская мова. Маецца акольны ліст архібіскупа Богуш-Сестранцэвіча па Магілеўскай Архідыэцэзіі з 1794 году, ў якім ён кажа: „wszystkim w Archidjecezji plebanom zalecić i zaleca się, aby ludowitym językiem, jaki on rozumie, po skończonym nabožeństwie z ambon po kościołach kazania miewali“. (L. Wasilewski „Litwa i Białorus“). Спамянуты вышэй кс. Урбановіч яшчэ ў 1890-х годах гаварыў казаньні пераважна ў мове крыўскай, якой гаворыць тут акалічная каталіцкая люднасьць.

КАТЭХІЗМ УНІЯЦКІ КАНЦА ХVIII СТ. Рукапіс пісаны лацінскімі літарамі, пераховуецца ў Беларускім музэі імені Івана Луцкевіча, ў Вільні. Знайдзен гэты рукапіс у полацкім Богаяўленскім манастыры.

Полацкія уніяцкія біскупы ў канцы ХVIII і пачатку ХІХ ст. разсылалі загады парахіяльным сьвятаром аб ужываньні народнай мовы ў науках і катэхізаціі. Захавалася „Odezwa Jaśnie Wielmožnego Jakuba Martusiewicza Łuc-