Старонка:Ластоўскі В. Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі.pdf/565

Гэта старонка не была вычытаная

kiego Unickiego Diecezalnego Biskupa i administratora Połocckiej Archidyecezii do urzędnikòw onej w 1824 roku miesiąca października okolnie rozesłanaj dla nieodmiennego spełnienia“. У гэтай адозве чытаем: „Obowiązać podpiskami každego z kapłanòw Curam animarum utrzymującego, iž by ci nauczaniu parochwijan swych wiary Chrystusowej zasilali ją słowem Božem językiem zrozumiałym przemawiając“. (Арыгінал гэтай адозвы ў Львоўскім музэі ім. Шэптыцкага).

З гэтага відаць як было ўжо спольшчанае уніяцкае духавенства, што згары патрэбен быў націск каб яны, ў навуцы веры, ўжывалі зразумелую для народу мову.

ЗАГАДКІ ЦАРА ДАВЫДА. З рукапісу ХVIII ст., перадрукавана Раманавым (Бѣл. Сб. V. 212) паводле няпоўнага сьпіску з украінскімі, побач беларуска-крыўскіх, асобнасьцямі. Арыгіналам да гэтай варажбіцкай кнігі маглі паслужыць сярэднявекавыя Sortes Sanctorum. Тут сабраны выславы як з варажбіцкага псалтыра так са сьв. пісаньня і з апокрыфічнай літэратуры (Ев. Ѳомы).

„О ДВАНАДЦАТИ ПЯТНИЦАХ“. Апокрыф гэты да нашых часаў цешыцца вялікай папулярнасьцю і паслужыў матэр’ялам для духоўных вершаў. У Романава (Бѣлорусск. Сб. IIІ, 264) надрукаваны кароткі адрывак гэтага апокрыфу.

„ЛИСТ ІИСУСА ХРИСТА, СЬВЯТОЕ ПИСЬМО“. Гэты апокрыф пранік да нас безумоўна праз Польшчу. У Ерліча (1600 г.) упамінаецца List Pana Iezusa Nazarańskiego, Króla Juckiego. У гэтым лісьце апавядаецца аб цудоўным яго сасланьні з неба ад самога І. Хрыста пры папежу Льве і аб тым як трэба шанаваць нядзельны дзень і якія з гэтага будуць мець карысьці тыя хто чытае і пераховуе гэты ліст.

„О ДВАНАДЦАТИ МУКАХ“. Гэты апокрыф ведамы ў нас ужо з ХІІ ст. (Истор. слов. Порфирьева, 272). Апокрыф гэты і цяпер ходзіць па руках ў новых сьпісках, але старасьвецкія сьпіскі яго яшчэ невядомы.