Старонка:Ластоўскі В. Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі.pdf/566

Гэта старонка не была вычытаная

„СТРАСТИ ХРИСТОВЫ“, друк. ў Супрасьлі, 1795 г., ў 4-ку, б. 4+186 лістоў. (Ундольскій).

„ДОРОѲЕЯ СВЯЩЕННОИНОКА ЦВѢТНИКЪ“., друк. ў Горадні, 1795 г., ў 4-ку, 482+1 ліст. (Ундольскій).

„ПСАЛТИРЬ“, друк. ў Вільні, 1796 г., ў 4-ку, 340+52 лісты. (Ундольскій).

„ПСАЛТИРЬ“, друк. ў Супрасьлі, 1796 г., ў 4-ку, 33+362 лісты. (Ундольскій).

„СВЯТЦЫ“, друк. ў Супрасьлі, 1796 г., ў 16-ку, 231+1 ліст. (Ундольскій).

„СОНЪ БОГОРОДИЦЫ“, выданы Раманавым больш чым па пяцёх сьпісках ХVIII–ХІХ ст. Гэты-ж сон ведамы ў форме духоўнага народнага верша.

Богародзіца заснула ў горадзе Бэтлееме і бачыла страшны сон, у якім выабражаны былі мукі Хрыста (як у Эвангельлі). Да Богамаці падыйшоў Хрыстос, яна разбудзілася і расказала яму сон. Хрыстос ёй адказаў, што гэта ўсё запраўды збудзецца. Пасьля ўжо апавядаецца аб рукапісу сна што хто яе пераховуе захаваны будзе ад усякіх непрыемнасьцяў і ў будучым атрымае царства нябеснае.

Ужо ў ХVІ ст. гэты сон курсаваў па нашым краю. Навейшыя сьпіскі, публікаваныя Раманавым, паперакручываны малаграматнымі псаломшчыкамі і манахамі на вялікарускі лад, старэйшыя-ж яго сьпіскі (ХVІІІ ст.) носяць на сабе сьляды рук стараверскіх сэктантаў. Чыста беларуска-крыўскія рэдакціі гэтых сьпіскаў або загінулі, або яшчэ не адкрыты. Твор гэты адносіцца да апокрыфічнай літэратуры.