Старонка:Ластоўскі В. Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі.pdf/567

Гэта старонка не была вычытаная

„ЗЛАТОУСТЪ“, друк. ў Вільні, 1798г., ў ліст, 8+334 лісты (у гэтым годзе ў Вільні было выдана некалькі Златаустаў, рожніўшыхся адзін ад другога толькі не вялікімі друкарскімі асобнасьцямі). — (Ундольскій).

„ПРОЛОГЪ“, друк. ў Вільні, 1798 г., ў чатырох кн., у ліст. (Ундольскій).

„КАНОННИКЪ“, друк. ў Вільні, 1798 г., ў 4-ку, 4+479 лістоў. (Ундольскій).

„БУКВАРЬ“, друк. ў Вільні, 1798 г., ў 8-ку, 32 лісты. (Ундольскій).

„АКАѲИСТЫ“, друк. ў Магілеве, 1798 г., ў 4-ку. (Ундольскій).

„ПОУЧЕНІЯ СВ. ІОАННА ЗЛАТОУСТАГО“, друк. ў Горадні, ў 1798 г. ў ліст., Вішн., т. VIIІ, бал. 436).

„НИКОЛАЯ ЧУД. ЖИТІЕ“, друк. ў Вільні, 1800 г., ў 4-ку, 4+208 лістоў. (Ундольскій).

ЭНЭІДА НАВЫВАРАТ. „Энэіда навыварат“, напісана, ў канцы ХVIII або ў пачатку ХІХ стагодзьдзя.

Аўтор пазмы невядомы. Некатарыя прыпісваюць яе Ровінскаму са Смаленшчыны, другія Манькоўскаму з Вітабшчыны. „Энэіда“ паэма рымскага пісьменніка Віргілія. Аднак выводзячы падобна Віргілію, грэцкіх і рымскіх багоў, наш аўтор надае ім сялянскае аблічча і ў сваёй паэме дае характарыстыку сялянскага быту.

Паэма пры напісаньні не друкавалася. Як вельмі цікавы твор, яна перапісывалася рожнымі асобамі і гэткім парадкам пашыралася па ўсей Крывіі. Аднак, дзякуючы гэтаму, ў паэму трапіла многа ўставак і пазьнейшых пераробак. Паэма напісана ўсходна-крыўскаю моваю.

Да нас цалком паэма не дайшла; маецца толькі пачатак яе, а рэшта загубілася.

Жыў-быў Энэй, дзяцюк хупавы[1],
Хлапец наўвошта украсіў;[2]
Хоць пан, але удаўсь ласкавы,
Даступен, весел, неграбіў.[3]
Ды грэкі вуйму[4] нарабілі:
Як ляда,[5] Трою ўсю спалілі.
Кашэль ён згробшы науцёк,
І, швыдка[6] зробіўшы чаўнок,
Траянцамі яго набіў
Ды ў мора з імі ён паплыў.
Але Юнона была злая, —
Адродзьдзя панскага ліхая! —
Шукала ўсё яго згубіць.
На дно у пекла пасадзіць:
Затое, бачыш, ня ўзьлюбіла,
Яго Вэнэра што радзіла.
Юнона воблак адапхнула
Ды з неба на мара[7] зірнула —
Плывець на чаўнаку Энэй!
„Ах, ты няпруціна[8] зладзей!
Вось я цябе скручу, пад ляпу,
Ражном у мора, як сабаку!“…
Панёву[9] швыдка нахапіла,
Кашэль сачнямі[10] налажыла,

  1. Энэргічны, жывы.
  2. прыгожы.
  3. грэбаваць=пагарджаць, знача ня горды, уважлівы.
  4. ўйма=множства.
  5. лядо выкарчаваная і выпаленая зямля.
  6. хутка, борзда.
  7. мора.
  8. някруціна=рэкрут.
  9. жаночая вопратка зложаная з двох полак, род фартуха.
  10. блін печаны на макавым або канапельным малацэ (соку).