Старонка:Ластоўскі В. Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі.pdf/568

Гэта старонка не была вычытаная

Ў калёсы села, пакацілась,
Якраз ў Эоля апынілась,
Увайшла ў сьвятліцу, села ў кут.
„Здаровы ўсе! Эоль ці тут“?
Эоль сядзеў тады ля печкі, —
Мязгу[1] скабліў на перапечкі[2]
Ды лапці лыкам падплятаў.
Ен тут аборы падабраў,
Заткнуў за пояс кацатыг,[3]
Скаціўся с печы ў адзін міг.
„Здарова, свацейка Юнона,
Даўно цябе я ня відаў“.
І тры ёй зробіўшы паклоны,
Мякотнага[4] на стол падаў.
Яна мякотнага паела,
Уцёршысь так яму запела:
„Ці ведаеш маё ты гора?
Энэй з траянцамі плывець;
Сьпіхні яго ты, сват, у мора, —
Няхай, паганец, воду п’ець!
Мяркую, чуў: Энэй — то зводнік,
Буянец, злодзей, канаводнік.
Траянцы такжа ўсе латрыгі,
Ўсе абібокі і ярыгі.[5]
Іх трэба ўсіх са сьвету зьвесьць!
Калі, сват, зробіць тую чэсьць,
То я дзявухну украсіву,
Салодкую, як з мёдам сьліву,
Табе за тое прывяду“.
Эоль расшупіў[6] тое дзела. —
Ў яго ўжо сьлюнка пацякла!
Любіў ён цешыць грэшна цела,
Дзявухна па нутру была,
Заскробся, барадой затрос,
Разгладзіў вусы, падцёр нос.
Зажыў у ноздру табаку,
Зачхаўся ўвесь, замармытаў
Ды рэч Юноне ён таку
З паклонам, віш ты, адказаў:
„Ах, вохці мне, мая Юнона!
Ніводнага-ж нет ветру дома!
Што буду робіць я цяпер?
Барэй з пахмельля, як вапер,
Ляжыць ў сьвятліцы на казёнцы[7]
А Норд учора зьехаў к жонцы,
Зэфір з дзяўчатамі заграўся.
А Эоль у батракі наняўся,
Як хочаш тут сабе гадай,
Але дзявухну даставай!
А я ўсё зроблю, грамадзею[8]
Са ўсіх глуздоў[9] іх сьцебану,
З траянцаў выцісну алею,
На дно у мора заганю!
Твайго-ж пабольша ліхадзея,
Некрута,… Энэя
Я так папру яго вятрамі,
Аж булькаць будзе пузырамі,
Як сторч у вір ўсіх галавой
Намесьнік[10] сьцягнець за сабой!“
І вось Эоль, галень[11] схапіўшы,
На паншчыну склікаць пачаў,
І ўсе ён ветры распушчаў,
Бурліць ім мора наказаў.
Калі хто відзеў, як Бакціха[12]
Нямецка піва задаець,
Яке яно падымець ліха,
Запеніцца ды розна прэць, —
От так і мора заравела,
Бублілась, пенілась, шумела.
Энэй спалохаўся, ўсхадзіўся,
Матуз ад портак аж зваліўся,
Са страху й нюні распусьціў
Ды як у трасцы ён завыў.
Траянцы ўсе казлы задралі,
Са ўсіх чаўноў яны гукалі,
Ў балоце быдта Лісавэй[13],
Ачухаўшысь, ўскрычаў Энэй:
„О, цар-царэвіч тат[14] Няптун!
Ня буду прад табой брахці.
Зьмілуйся, мора ты зьміры,
Картузнай[15] я прышлю цяртухі,)
Сударскай[16] моцнае сівухі,
А грошы сам з машны бяры!“
Нэптун на грошы меёў ахвоту,
Гарэлку добра ён сьцябаў.
Пачуў, што будзе за работу,
На ветраў строга закрычаў:
„А вон, нячысты някруціны!
З якей фантазіі вы тут?!
Глядзі, скаштуеце дубіны
І ноздры вам ражком утруць!“
Вось досыць ветрам тут дзякацца[17]
З Нэптунам зналі які жарт.
Дамоўкі сталі убірацца,

  1. мязга, ніжні слой дрэўнай кары, якую дамешывалі да печыва.
  2. тое, што мы цяпер называем „булачкі“.
  3. падплётка, касьцяное шыла.
  4. даслоўна „мяккога“; але пад гэтай назовай разумеецца пірожнае.
  5. буяны.
  6. разважыў, абдумаў.
  7. перафразоўка назовы мэблю „козэтка“.
  8. эпітэт Зэўса, знача „дзючага гром“, грамавіку.
  9. са ўсёх мазгоў.
  10. мова аб Нептуне, богу мора.
  11. галень, кій, мова аб палцы „крывулі“ якой перасылаючы з хаты ў хату апавяшчалі на прыгон.
  12. Бакціха, жана бога пьянства Бакха.
  13. Лесавік.
  14. тата.
  15. пачковай, вышэйшы гатунак.
  16. гасударскай.
  17. зьдзекавацца.