Старонка:Ластоўскі В. Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі.pdf/57

Гэта старонка не была вычытаная

зе з Друцка ў Оршу. На гэтым кямяні высечаны, пасярэдзіне, шасьціканечны крыж, абапал крыжа надпіс:

„іс хрс ни-ка сну борисову“ а наўкол крыжа: „Въ лѣ(то) SХОД (6679–1171) мца мая въ 3 днь доспенъ кръ сиї ги помози рбу своему василию въ крщени именемь рогьволоду.“

Рагвалод-Васілі Барысавіч быў полацкім князям да 1160 году, але пасьля няўдатнага паходу на Менск быў выгнаны з Полацка і пасяліўся ў Друцку. У гэтым часе ім тут і „доспен“ гэты крыж.

ЧАРА КНЯЗЯ ВАЛАДЗІМЕРА ДАВЫДАВІЧА ЧАРНІГАЎСКАГА. Чара сярэбраная, пазалочаная з надпісам:

„а се чара кня володимерова давыдовча кто из нее пь тому на здоровье. а хваля Бога своего осподаря“.

Паўночна-заходная часьць Чарнігаўшчыны і цяпер заселена крывічамі (беларусамі). Праф. Карскі адносіць да этнографічна беларускага абшару 5 паветаў Чарнігаўшчыны: Старадубаўскі, Суражскі, Новазыбкаўскі, Мглінскі і Гараднянскі. У ХІІ ст. граніца гэта ішла шмат далей на поўдзень, займаючы горад Любеч. Пасьля татарскай навалы жыхарства кіяўскіх зямель нахлынула на захад і поўнач. Дзеля гэтага помнікі Чарнігаўшчыны да XIII ст. прыналежаць безумоўна да помнікаў крыўскай культуры. А пасьля Андрусаўскага міру Чарнігаў стаўся мейсцам прыпынку для праваслаўных крыўскіх культурных і рэлігійных працаўнікоў, адкуль яны шырылі свае ўплывы за граніцу Рэчыпаспалітай.

АЎРААМІ СМАЛЕНСКІ († 1221 г.). Аўраамі радзіўся ў Смаленску з багатых бацькоў. Быў выхаваны „ў страху божым і научэньні кніжным.“ Па сьмерці бацькоў, ён раздаў ўсю іх маетнасьць царквам, манастырам і ўбогім, адзеўся ў зрэбьбя і хадзіў, як убогі і бажавольны, гэтак апавядае аб Аўраамію яго вучань Ефрэм. Пасьля Аўраамі паступіў у манастыр Прасьв. Богародзіцы, які быў у адлегласьці пяці вёрст ад Смаленска, ў Селішчы. Аўраамі, выпаўняючы рожныя манастырскія паслугі, аддаваўся чытаньню пісьма сьв. Айцоў, асабліва — Яна Златлавуста, Ефрэма Сірына, а такжа жыцьцёпісаў сьвятых: Антоняга Вялікага, Еўфімія, Савы, Тэадоса палэстынскіх і друг. Бачучы пабожнасьць і вучонасьць Аўраамія, ігумен пераканаў яго прыняць сьвятарскі стан і дазволіў яму прыймаць богамольцаў і гаварыць ім казаньні. Гэта было ў дні князя Мсціслава (1197–1215). Але хутка насталі для справядлівага дні напасьцяў. Некатарыя спаміж духавенства, заздросьцячы яго славы і таму, што яго высокая вучонасьць і красамоўства прыцягалі многіх, як мніхаў, так і сьвецкіх з гораду, — пачалі выдумляць на справядліўца рожныя няпраўды і рабіць яму рожныя непрыемнасьці, якія ён перанасіў з найвялікшай пакорай у прадоў-