Старонка:Ластоўскі В. Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі.pdf/570

Гэта старонка не была вычытаная

Пайшлі у горад пагуляць.
Бягуць, як батракі с прыгону,
А ім ў варотах — тыц Дзідона,
Ды стала так на іх казаць:
„Глядзі які-ж то абарванцы!
Ці смоль вы з Шчучча вязецё?!
Ай вы, Духанскія цыганцы!
Курэй з падклецьця крадзіцё?!
Чаго сюды вас прыкруціла?
Я й так дзесяцкага прыбіла,
Што ён распраўшчыны ня знае
Ды без пашпортаў ўсіх пускае“.
Як валасьні[1] закапашылісь,
Пластом траянцы павалілісь,
Сачэнь Дзідоне паднясьлі,
Таку гаворку зацяглі:
Мы ўсе з Траянскага прыходу,
Сударскі перад тым былі,
Ды ўвосень прошлага мы году
А грэкаў ў мора уцяклі.
Энэй канторшчыкам у нас,
Прашпорты дзержыць Апанас.
Газэты-ж, панюхна, ты маеш:
Спраглі[2] як Трою, аб тым знаеш, —
То нечага табе й казаць:
О, артыкульная[3] Дзідона!
Ты нас у крэпасьць запішы.
Ў нядзелю роб сабе два згоны, —
Мы робіць будзем, дадушы!
І ўсяку паншчыну зьмякаем:
У бровара глядзець як знаем,
Загнеткі, сундукі рабіць,
На бочкі абручы набіць.
Піліп наш лепіць гарлачы,
Пракоп-жа ступы, таўкачы,
А Саўка зельле ўсяка знаець, —
Дзяцём ён вогнік адсякаець,
Хупаў бабамі варажыць
І скурапеню[4] адхадзіць.
Глядзі, як мы парасшарпалісь,
Аж сорам сьвеціцца наскрозь,
Ўсе лапці розна растапталісь,
Сарочкі чорныя, як вось.
Калі ўжо ласка твая будзець, —
Вялі нам лазьню пратапіць!
Адзежу трэба нам папрудзіць[5],
От так кішаць, ня можна жыць“.
Дзідона румзала і выла
Цякло, як з лівара, з вачэй;
Маністы дзёргала, круціла,
А сэрца — тых-тых-тых у ей!
Яна ўжо чула пра Энэя,
Што з гулькаю[6] ў яго і шэя,
Што волас ў галаве скруціўся,
Што нос казюлькай раздаваіўся.
То шупіла, які тут смак.
І вось кляўшыла[7] яна так:
„Калі-б Энэй ваш схамянуўся
Ды сам мне ён падвярнуўся, —
Усячыны-б тады дастаў“…
Ен — шмык, як бытцам з неба спаў!
Ўзышлі ў сьвятліцу, пераксьцілісь,
Энэй і „Вотча“ прачытаў
За стол ўсе перадам садзілісь,
Мялянік[8] на стале ляжаў.
Дзідона варыва ўлівала,
Шматкамі мяса ў місы клала
І забяляла малаком.
Трупаціла[9] яна крупеню.
Яечню, руднік,[10] жур,[11] смажэню,
Каму пячэню з часныком;
Былі й салодкія пацешкі:
Вяземскі пернікі, гарэшкі,
Мязгі й мазюму[12] рашаты.
Дуда вярлюем[13] тут равела,
Сапелка гусыняй шыпела,
Скрыпела скрыпка, як туркі.
Дзявухны голасу гукалі,
Вясну малоданькі склікалі
І жарты розная рабілі:
Казу сьвяточную вадзілі,
З загнеткі лося забівалі,
Дугу у браму прадзявалі, —
Пустоты ў воленьку было!
Расхарапушыўся[14] Энэй,
Аж іскры сыплюць ад лапцей…

|}


  1. чэрві.
  2. сьпяклі, спалілі.
  3. стройная.
  4. шкрофул.
  5. перапаліць ў гарачым духу.
  6. з наростам.
  7. нескладна гаварыла.
  8. блін з малозіва.
  9. паставіла закрытым у печ прэць.
  10. юшнік с крыві „руды“
  11. кісель.
  12. разынак.
  13. вярблюдам.
  14. разыйшоўся.