Старонка:Ластоўскі В. Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі.pdf/59

Гэта старонка не была вычытаная

аб сасланьні дожджу. Справядлівец Божы, пакорна высказаўшы сваю недасканальнасьць, не адмовіўся, аднак, выпаўніць архіпастырскі загад. І перш, чым ён дасьцігнуў свайго манастыра, сільны дождж напаіў засмагшую зямлю. Усе ўбачылі ў гэтым сілу малітвы справядліўца і сьпяшылі выпрасіць у яго дараваньне. А біскуп Ігнат, пабудаваўшы каля гораду новы манастыр у чэсьць палажэньня рызы Прасьв. Богародзіцы, даручыў ігуменства ў ім Аўраамію і ўшанаваў яго сваей прыязьню. Як і перш, пачалі схадзіцца да яго баяры і просты народ, багатыя і убогія, каб слухаць яго навукі. Многа было жадаючых паступіць у яго манастыр, але справядлівы прыймаў з вялікім пераборам і то — пасля толькі папярэдніх выпрабаў, так што, ў яго лічылася ўсяго 17 чалавек брацьці. Аўраамі перажыў свайго прыяцеля і дабрадзея біскупа Ігната, і пасьля пяцідзесяцілетняга мнішага жыцьця, спакойна апачыў ў Богу.

Як відаць з павыжшага, жыцьцёпіс Аўраамія не дае безпасярэдных дат, але, паводле прыблізнага ліку, Аўраамі жыў у ХІІ і першай чверці ХІІ ст. Жыцьцёпіс апавядае, што Аўраамі жыў пры біскупе смаленскім Ігнаце і яго наступніку біскупе Лазару, а Лазар быў смаленскім біскупам у першай чверці ХІІІ ст., што відаць з пасланьня сучасьніка яго, Сымона, да Палікарпа („Пам. Росс. Слов.“ ХІІ в., бал. 255). Сам Ігнат упамінаецца ў летапісах пад 1206 г. (Карамз. ІІІ. увага 11). Гаворыцца яшчэ ў жыцьцёпісе, што Аўраамі стаўся іераманахам у дні смаленскага князя Мсціслава, а князь Мсціслаў Раманавіч панаваў у Смаленску ад 1197 да 1215 году.

Што ў асобе Аўраамія Смаленскага ўсходная славяншчына мае аднаго з найвыдатнейшых культурных дзеячоў канца ХІІ ст., — можна мяркаваць са зьменак аб ім яго жыцьцёпісьменніка Ефрэма і другіх старасьвецкіх пісьменнікаў. Аўраамі Смаленскі быў „хитръ божественнымъ книгамъ и вся вѣдый и проходя“, так што ніхто не важыўся перад ім „от книгъ галаголати“. Сам Аўраамі любіў з вялікай пільнасьцю займацца чытаньнем і перапіскай кніг: „отъ всѣхъ избирая и списая ово свою рукою, ово многими писцы“. Яму была дадзена прасьвяда Божая „не токмо почитати, но и протолковати, яже мнозѣм не свѣдущимъ, и отъ его наказанія разумети всѣм, и слышащимъ къ сему изъ устъ и памятію сказах.“ (Жыцьцё прэп. Аўраамія. Рукапіс Ноўгар. Соф. бібл., ХVІ, бал. № 322). Аўраамі быў ня толькі письменнікам, але і мастаком малярам.

Акром гэтага, з жыцьцёпісу Аўраамія чэрпаем важную вестку аб тым, што ў яго часы істнавалі ўжо ў Смаленску правільна сарганізаваныя школы для дзяцей: калі Аўраамі падрос, бацькі яго „даста и книгам учити“, што ён „не увываше, якоже прочая дѣти, но скорымъ прылежаніемъ извыче, сему же на игры со инѣми не исходяше“.

Аўраамію Смаленскаму прыпісуюць „Слово о небесныхъ силахъ чесо ради создан бысть человѣкъ“. („О словѣ, приписываемомъ Авраамію“. — Изв. Акад. Наукъ VIII, 326; ІХ, 182–192).

Дванадцаць слоў, якія захаваліся ў Пралогу Ноўгар. Соф. бібліатэкі, пісаным не пазьней 1250 году, і ў другім Пралогу тэй-жа бібліатэкі XIII–ХІV ст.: пяць слоў на конадні вялікіх сьвят і