Старонка:Ластоўскі В. Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі.pdf/60

Гэта старонка не была вычытаная

сем — на самыя сьвяты. Усе дванадцаць гэтых казаньняў вельмі кароткі і напісаны з асаблівай прастатой: відаць, што яны дапасаваны да паняцьцяў хрысьціянаў, яшчэ нядаўна навернутых, якімі і былі тады нашы прадзеды. Чытаючы гэты навукі, прыходзіш да мысьлі, што ўсе яны ўложаны неякім адныпм пісьменнікам і паводле аднаго стылю, тым больш, што навукі на перадсьточныя дні нават чынаюцца аднымі і тыміж словамі: „ад есте вѣдуще, братіе, яко въ сій день“… (Ист. Русск. Церк. Митр. Макарія Т. ІІІ, 212).

Слово о мытарствах и страшном судѣ“. Надрукавана ў Калайдовіча ў „Пам. Росс. Словес., ХІІ в.“ і прыпісана Кірылу Тураўскаму („Истор. Русск. Слов.“ Лекціи Шевырёва. ч. ІІІ, 1858 г., які робіць папраўку да Калайдовіча).

Сказанія о загробной жизни“ (Рукапісны зборнік бібл. Уварова XVIII ст. № 823). Гэты апошні зборнік дайшоў да нас у вельмі позным сьпіску, але зьяўляецца нязьмерна цікавым помнікам таму, што зложаны з міньятур з кароткімі апавяданьнямі аб выхадзе душы з цела і аб напаветравых мытарствах, сьведчучы нам, што да апошняга часу іконапісныя матывы, якія апрацовываў Аўраамі Смаленскі, карысталіся папулярнасьцю ў прадоўжаньні многіх стагодзьдзяў. (Буслаевъ, „Истор. очерки Рус. Нар. Словес.“ Т. ІІ, 120).

Для прыкладу падаемо паводле Буслаева некалькі артыкулаў з гэтага зборніка: