Старонка:Ластоўскі В. Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі.pdf/62

Гэта старонка не была вычытаная

паветраныя мытарствы душ. Тая і другая тэма вельмі падробна вылажаны ў жыцьцёпісе Васілія Новага, які (жыцьцёпіс) з першых дзён хрысьціянства быў распашыраны між нашымі продкамі і меў уплыў на нашага смаленскага іконапісца.

У апавяданьні аб „Мытарствах“ (г. зн., граніцах, дзе бяруць мыта) выводзіцца пабожная жанчына Тэадора, якая дасьцігшы глыбокай старасьці, памёрла. Аўтор яе вельмі паважаў і пасьля яе сьмерці мучыўся пытаньнем, і што сталася з душой Тэадоры. Раз у ночы Грыгораму паказалася відзежа. Нейкі маладзён павёў Грыгора ў жытло Тэадоры, і Тэадора сама расказала Грыгораму, як яна перайшла сьмяротную муку і як абмінула напаветраных напасьнікаў, г. зн., — бесаў. Вось яе апавяданьне:

Як я магу павядаць табе ўсё тое і як выабразіць ў розуме сваім? Са страху і дрыжаньня шмат што забылася: бачыла я відовішчы, якіх перш ніколі ня відзела, чула я словы, якіх да туль ніколі не чувала. Як разкажу я табе аб муках цялесных, аб вялікай бядзе і нудзе, якую церпяць уміраючыя? Ведай жа: хто нагі уходзіць у страшны агонь і згарае, памалу палены распадаецца; гэткая і боль сьмяротная, і люта разлучэньне душы з целам. Калі прыблізілася я да канца жыцьця, — ўбачыла, як прыступіла да майго ложа многа зьверападобных эфіопаў. Страшна глядзелі яны на мяне сваімі касавурымі і крывавамі вачыма; абліччы іх былі выкрыўлены, а самі чорныя, горш смалы. І трымалі яны аграмадныя зьвіткі сьпісаныя і адвівалі іх, усяк пужаючы мяне. Калі была я ў гэткім неапісаным помірсе і ніадкуль не спадзявалася сабе ратунку, раптам станулі перада мной двоя прыгожых маладзікоў, у залатых вопратках, з белымі, як сьнег, валасамі. Я невымоўна ўсьцешылася, і адзін з гэтых сьветлых маладзікоў, грозна зьвярнуўшыся да тых амарочных праклятых, сказаў ім, каб яны адступіліся, таму што нябудзе тут ім здабычы. Але яны, бязстыднікі, сталі вылічаць ўсе мае грахі з першых дзён моладасьці і да сьмерці і многа мяне зьневажалі і напасьць чынілі. Пасьля прыйшла сама сьмерць, сьмерць як леў рыкаючы, помірсна-страшная, але чалавечай будовы. І насіла яна на сабе ўсякае знадабьбе — і мячы, і нажы, пілы, сярпы, стрэлы і іншыя многія няведамыя прылады, якімі яна мучыць. Убачыўшы гэтае страшнае відовішча, спамерсла душа мая, а маладзён сказаў сьмерці: „Што марудзіш? Развяжы зьвязі!“ Тады сьмерць падышла да мяне і ўзяўшы малы аскордзец, стала адсякаць мне ногі, пасьля рукі, а іншай прыладай другія мае цялесныя суставы, а іншай іншыя, і так разарвала ўсе зьвязі і чэлясы цела майго і двадцаць пазнокцяў маіх раздзерла. І амярцьвела ўсё цела маё, і ня мёла я ўжо ні рук, ні ног і не магла рухацца. Пасьля, узяўшы сякеру, адцяла мне галаву. Пасьля сьмерць наліла нечага ў кубак і дала мне піць. О, сын мой Грыгоры! Як горкі быў той кубак! Так горкі, што ў той-жа момант вырвалася душа мая і скочыла з цела, як птушка з рук лаўца. Тады тыя двоя прыгожых маладзікоў прынялі мяне вопраткамі на свае рукі. І зірнула я назад і ўбачыла цела маё, якое ляжала бяздушна і непарушна і бязпочаўна: бытцам хто, скінуўшы з сябе вопратку, рынуў яё і стаіць, узіраючыся.

Пасьля гэтага павялі маладзікі душу Тэадоры па мытарствах. Першае ў мытарства абмовы і другое насьмешкі былі шчасьліва пройдзены. Трэйцяе