Старонка:Ластоўскі В. Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі.pdf/63

Гэта старонка не была вычытаная

мытарства зайздрасьці такжа мінулі. У пятым пробавалі Тэадору ў гневе і лютасьці. Ў шостым — гордасьці — нічога не знайшлі, бо Тэадора была убогай рабыняй. Сёмае — пустаслоўя. Урэшце, апошняе, — двадцаць другое, — і душа Тэадоры, мінуўшы гэта, трапіла ў краіну шчасьця і радасьці.

У гэтым самым стылю апавяданьне аб страшным судзе.

СЛОВА АБ ПАЛКУ ІГАРА. Повесьць гэга знойдзена была ў канцы ХVІІІ стагодзьдзя ў рукапісным зборніку другой палавіны ХVІ ст. У часе пажару Масквы ў 1812 годзе, зборнік са „Словам аб палку Ігара“ згарэў. З таго часу другога старога сьпіску „Слова“ ня знойдзена, і да нашых часаў дайшло яно толькі ў одпісе, зробленым для царыцы Кацярыны і ў першадруку, выданым з арыгіналу ў 1800 годзе.

„Слова аб палку Ігара“, гэта знача — повесьць аб паходзе князя Ігара на Полаўцаў. Паводле маючыхся ў ім данных, было напісана ў 1187 годзе. Ці вышэй пададзены агаловак быў паложаны самім аўторам, ці прыпісаны пазьнейшымі перапісчыкамі, — нет ведама. У тэксце аўтор называе гэты свой твор повесьцю і песьняй ды зраўнівае яго з былінамі ранейшых часаў.

Паводле свайго зьместу і формы, гэта ёсьць героічная паэма, пісаная прыпадковымі рымамі.

Апавядаецца ў гэтай паэме аб няўдатным паходзе аднаго з рускіх (варажскіх) князёў на Полаўцаў і аб уцёку яго з палавецкага палону. Полаўцы — качавы народ, які меў свае качоўі ў палёх (стэпах) паміж Донам і Дняпром. Зьявіліся яны ў палавіне ХІ ст., выціснуўшы спярша качаваўшых там Печанегаў, і, ў свой чарод, самі былі вынішчаны татарскай навалай. Як тагочасныя рускія, так і палавецкія князі і іх дружыны галоўнай крыніцай свайго дабрабыту лічылі грабежніцкія напады на суседзяў. Дзеля гэтага Полаўцы часта нападалі на славянскія землі, ў якіх панавалі русы (варагі), і, наадварот, Русы нападалі на Полаўцаў. Адзін з падобных нападаў Русаў на Полаўцаў і паслужыў тэмай аўтору „Слова.“ Кіяўскі князь Сьвятаслаў Ўсевалодавіч, з роду чарнігаўскіх князёў, у 1183 і ў 1184 годах зрабіў два ўдатныя напады на Полаўцаў. Заздросьцячы яму здабычы і славы, адзін з тых-жа чарнігаўскіх князёў, князь Ноўгарад-Северскі, Ігар Сьвятаславіч, паставіў разбагацець на палавецкіх здабычах, і, ціхачом ад другіх рускіх князёў, у 1185 годзе выступіў са сваімі сваякамі ў паход. Першая стычка з Полаўцамі была вельмі ўдатнай: „узорачамі палавецкімі і кажухамі гацілі гаці праз балоты“. І каб Русы з гэтай дабычай уцяклі, ўсё было-бы добра, вярнуліся-бы дамоў са славай і здабычай, але яны асталіся на полі пабеды нанач. За ноч Полаўцы змоцніліся, сабралі больш людзей дый акружылі ў стэпах Русаў. Гэты апошнія пастанавілі адступаць з боем і першы дзень дружына Ігарава білася добра, але на другі дзень пусьцілася наўцёкі. Ігар хацеў іх стрымаць, але адбіўся ў старану і быў злоўлены Полаўцамі разам з іншымі трымя князямі. Дружыны іх былі часьцю перабіты, часьцю трапілі ў палон. З усей дружыны здолела ўцячы з поля бітвы ўсяго толькі каля 30 чалавек. Пасьля гэтай перамогі Полаўцы зрабілі адначасова два напады на славянскія землі: на парэчча ракі