Старонка:Ластоўскі В. Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі.pdf/64

Гэта старонка не была вычытаная

Сойма ў Чарнігаўшчыне і на Пераяслаўль-Чарнігаўскі. Тым часам Ігар, пры дапамозе аднаго полаўца, уцёк з палону і вярнуўся ў свой Ноўгарад.

Аб „Слове“ маецца аграмадная літэратура ва ўсіх славянскіх мовах і побач з гэтым многа рожнаякіх на яго поглядаў. Адны хочуць у ім бачыць народны твор і тэндэнцыйна падтасовуюць не саўсім пэўныя народныя звароткі песьняў ды шукаюць аналёгіі ў адрыўках летапісаў. Другія дабачаюць у ім праяву націянальнага генія, разумеецца-ж — сваей націі. Урэшце, стараюцца гэты твор прысвоіць сабе ня толькі Расійцы, але нават Палякі і Чэхі. Падставу да гэтага дае архаічная мова помніка.

Адкінуўшы ўсякія мяркаціі, навеяныя фальшыва-патрыётычнымі пабудкамі, трэба прызнаць, што „Слова аб палку Ігара“, не зьяўляецца творам народным. Гэта ёсьць тыповая песьня князёўскага трубадура ў пахвалу князю. Абычаям тых часаў князі Варагі, што панавалі над славянскімі землямі, трымалі пры сабе трубадураў, якія павінны былі чыны іх апяваць. Гэткі трубадур ішоў разам з князям на вайну, прыглядаўся да ўсяго і сьпісываў пасьля вершам пахвалу свайму князю. У ХІ–ХІІ ст. на захадзе, як і ў нас, пісьменнасьць была немаль выключна духоўная, і, там і ў нас, адзінай сьвецкай пісьменнасьцю былі песьні, выслаўляючыя чыннасьці рыцараў. Князі-Русы былі патомкамі Норманаў і яны ў сваіх паступках стараліся ва ўсім патвараць заходна-эўропэйскаму рыцарству. А як на захадзе рыцар небываў без пяўца дык і нашы князі такжа трымалі ў сябе пяўцоў. Сьляды істнаваньня трубадурнай паэзіі знаходзім у старасьвецкіх помніках пісьменнасьці. У Валынскім летапісу пад 1201 г. аўтор праўдападобна мае на ўвазе падобную песьню аб Валадзімеры Манамаху. Даніла Заточнік падае словы з падобнай песьні аб Сьвятаславе, калі кажа: „Сьвятаслаў, князь (сын) Ігараў, ідучы на цара з малаю дружынаю мовіў“… Калі у 1251 г. Даніла Раманавіч Галіцкі з братам Васількам вярнуліся з перамогай з ятвяжскага паходу, то: „пѣснь славну пояху има“ і г. д.

Гэта трубадурская паэзія ў славянскай пераробцы дала аснову былінам, якія перайшлі ў народ і сталіся аб’ектам пераробак і дапаўненьняў. Аўтор Слова а палку Ігара, акром сучасных яму князёў, упамінае ў сваёй повесьці яшчэ ранейшых: Мсціслава († 1033), Яраслава († 1054), Сьвятаслава († 1076), Рамана († 1079), Ўсеслава († 1101), Алега († 1115), пры гэтым, гаворачы аб гэных ранейшых князёх, у некалькі мяйсцох сваей паэмы ссылаецца на Баяна, ранейшага за яго пяўца.

Гэткім чынам у „Слове аб п. І.“ мы маем зьлітак дзьвёх паэм: старэйшай — канца ХІ ст., і навейшый — ХІІ ст., аўторам якой зьяўляецца невядомы па імю трубадур. Для нас найбольшую цікавасьць становіць часьць, у якой упамінаюцца крыўскія князі: Усяслаў Полацкі, Ізяслаў сын Васількаў, Брачыслаў і Усевалад, ўнукі полацкага Ўсеслава, а такжа — гарады: Полацк, Менск, Горадня. Гэтыя зьменкі абыймаюць 6 абзацаў, якія тут і падаемо:

1. „Тогда пры Олзѣ, Гориславличи[1] сѣяшется и растяшать усобицами; погибашеть жизнь Даждь-Божа внука, въ княжихъ крамолахъ

  1. Рагнеду празывалі Горыславай, а яе патомства, полацкіх князёў — Горыславічамі.