Старонка:Ластоўскі В. Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі.pdf/653

Гэта старонка не была вычытаная

Данілевіч (Данільевіч) Андрэй, наданьне на манастыр, б. 132.

Дарагастайскі Мікалай, член камісіі да апрацаваньня Статуту 1588 г., б. 434.

Дзеткевічы, шляхта, спам. ў слуцк. памянніку, б. 448.

Дзімітр Ростаўскі, б. 612.

Дзімітры-Карыбут Альгердавіч, грамата на вернасьць Ягайле, б. 123; наданьне Лаўрышаўскаму манастыру, б. 122.

Дзісенскае Молоденческое брацтва, б. 585.

Довайновіч Алехна, грамата 1459 г., б. 162.

Домка (Дъмке), пісьменнік ХІ ст., перапісчык месячнай Мінэі 1096 г., б. 20.

Дрогічын, каралеўскі наказ 1511 г., б. 266.

Дружыловіч Грыдзька, запіс на царкву 1406 г., б. 142.

Друкарні: ў Кракаве, заснавана Швайпольтам Фіолям, ад 1491 г., у Празе чэскай, заснавана Ф. Скарынам, ад 1517 г.,

у Вільні, заснавана Ф. Скарынам, ад 1525 г., кірылаўская; польская друкарня ў Вільні, заснавана ў 1576 годзе,

у Берасьці, заснавана Мікалаям Радзівілам, кальвінская, лаціна-польская, ад 1559 да 1566 г.,

першая друкарня ў Маскве (1560 г?), бал. 382,

у Несьвіжы, заснавана Сымонам Будным, ад 1562 кірылаўская, а ад 1563 г. польска-лацінская,

у Заблудаве, заснавана Хадкевічам, ад 1568 г., кірылаўская,

у Лоску, арыянская, лаціна-польская, ад 1570 да 1583 г.,

у Ракаве (незалежна ад Ракава, прадмесьця Кракава), ад 1572 г. арыянская, лаціна-польская,

Зарэцкіх у Вільні (ад 1574 г.), кірылаўская, б. 419,

пры Сьвятатроецкім манастыры ў Вільні, ад 1590-х г., кірылаўская,

у Рыме, кірылаўская, ад 1596 г.,

пры Сьвятадухаўскім манастыры у Вільні, ад 1610 г., кірылаўская,

у Еуі, каля Вільні, ад 1611 г. да 1634, кірылаўская,

у Любчы, каля Новагорадка, ад 1612 да 1652 г., лаціна-польская,

у Ашмяне, ад 1615 г., лаціна-поль- ская,

у Магілеве, ад 1615 г., кірылаўская,

у Полацку, кірылаўская, ад 1620 г., а пазьней заснавана тут і лаціна-польская, езуіцкая друкарня,

у Буйневіцкім манастыры ў Мсьціслаўшчыне, кірылаўская, ад 1629 г.,

у Пачайне, каля Оршы, ад 1630 г., кірылаўская,

у Кутэінскім манастыры, кірылаўская, ад 1632 да 1656 г., вывезена ў Масковію,

у Бялынічах, ад 1652 г., лаціна-польская,

у Слуцку, кірылаўская друкарня істнавала ў ХVII ст., але калі была адкрыта і закрыта нявядома; польская — ад 1674 г.,

у Супрасьлі, кірылаўская, ад 1695 г., праўдападобна была сюда перанесена Заблудаўская друкарня,

у Пінску, лаціна-польская, езуіцкая, ад 1729 г.,

у Слоніме, лаціна-польская, ад 1750 г.,

у Горадні, кірылаўская і лаціна-польская, заснавана ў другой палове ХVІІІ ст.,

у Жыровіцах, лаціна-польская і кірылаўская, уніяцкая, заснавана ў першай палове ХVІІІ ст.

Друкары: Швайпольт Фіоль, у Кракаве, ад 1491 г.,

Ф. Скарына, ў Празе, ад 1517, у Вільні, ад 1525 і да 1541 г.,