Старонка:Ластоўскі В. Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі.pdf/664

Гэта старонка не была вычытаная

літоўскіх князёх быўшых хрысьціянамі, бб. 111113.

Хрышчэньне Літвы, грамата 1387 г., б. 122.

Хрэбтовіч Федзька Багданавіч, б. 168.


Цамблак Грыгоры, мітрапаліт і пісьменнік ХV ст., бб. 145149.

Цар Васіль, слуцкі баярын, б. 159.

Цецерскі, вучыцель у Забельскай гімназіі, б. 625.

Цяпінскі Васіль, перакладчык і друкар рэформацкага Евангельля 1570 г., б. 406417.


Чадай, случанін, б. 488.

Чапліцы, род спам. ў супрасльскім памянніку, б. 550.

Чарнегаў, друкарня, б. 563.

Чэрнышэвіч пан, случанін, б. 488.

Чэтвертынскія, спам. ў слуцк. памянніку, б. 488.

Чэховіч Марцін, арыянін канца ХVІ ст., б. 389.

Чэчэранін Юстын Яцковіч, дзяк кн. Слуцкага, перапісчык Евангельля ХVІ ст., б. 491.


Шамак, мытнік луцкі, б. 260.

Шапель, езуіт, б. 612.

Школы, адукація маладзежы ў загранічных школах, б. 246.

Школы:

Пэрыод І, да 1550 г.

Хрысьціянскае духавенства пачало вучыць граматы зараз пасьля прыняцьця хрысьціянства. Каля біскупскіх сталіц тварыліся школы для адукаціі маладзежы ў духоўны стан. У Полацку і Тураве біскупскія сталіцы былі заснаваны ў канцы Х-го стагодзьдзя; у Смаленску біскупства паявілася крыху пазьней. Але не глядзя на гэта Смаленск уславіўся ў нашай гісторыі стварэньнем у сваіх сьценах грэка-лаціна-рускай акадэміі ў ХІІ ст.

Смаленская грэка-лаціна-руская акадэмія была заснавана смаленскім князям Расьціславам каля 1130 году. Першым яе рэктарам быў грэк Мануіл, пазьней біскуп смаленскі. Гэтым-жа Мануілам грэкам была створана другая школа — пеўчаская.

Менш захавалася ведамак аб школах у Тураве, але паяўленьне тут такога вучонага прамоўцы, якім быў тураўскі біскуп Кірыла, беззапярэчна сьведчыць што на мейсцы меліся культурныя цэнтры ў якіх можна было атрымаць самую шырокую асьвету.

Аб унутраным жыцьці ў Полацку, вельмі мала захавалася ведамак. Аднак культурна-прасьветная дзейнасьць князёўны Еўфрасініі сьведчыць, што і гэты цэнтр крыўскага жыцьця не адставаў ад другіх нашых цэнтраў у сваей культурна-прасьветнай дзейнасьці.

Гэта з большага ўсё што мы ведаем аб школах да ХVІ ст.

Пэрыод ІІ, ад 1550 да 1650 г.

У гэтым пэрыодзе істнавалі ўжо многія школы пры манастырох ў якіх атрымлівала адукацію краёвае духавенства і людзі, якія пасьвячалі сябе дзяржаўнай працы. Галоўнымі цэнтрамі крыўскай асьветы ў гэтым пэрыодзе былі гарады. З гэтага пэрыоду маем ведамкі аб гэткіх шкоах:

І. Школы арганізаваныя праваслаўнымі і ў каторых выкладалі некатарыя навукі ў крыўскай мове: