Старонка:Ластоўскі В. Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі.pdf/665

Гэта старонка не была вычытаная

Школа права, заложаная стараньнем Жыгімонта-Аўгуста ў Вільні, пры Сьвята-Янскім касьцеле, ў 1566 годзе. Школа гэта была пад кіравецтвам Пятра Розьюша. Выкладалася ў школе права дзяржаўнае, майборскае і саскае. Дзяржаўнае права в. кн. Літоўскаго (Статут), земскія прывілеі і констытуціі, напісаныя ў крыўскай мове, выкладаліся ў апошняй Грабоўскім. Школа мела даволі лічэбны склад слухачоў і некалькі прафэсароў, у якіх было па некалькі памочнікаў. Гэтая школа права была Баторым перададзена езуітам, якія ператварылі яе ў Акадэмію.

Грэка-Лаціна-Руская школа пры Сьвята-Троецкім манастыры ў Вільні была заснава ў пачатках ХVІ ст. і пацьверджана каралеўскім прывілеям у 1588 годзе. Належала да слаўнейшых краёвых школ і конкуравала з віленскай і полацкай езуіцкімі акадэміямі. Неафіціяльна была называна „рускай акадэміяй“. Сярод вучыцялёў гэтай школы ў канцы ХVІ і ХVІІ ст. сустрачаем найвыдатнайшыя імёны краёвых культурных дзеячоў, у ліку іх былі: Лаўрын Зызані, крыўскі пісьменнік і аўтор славянска-крыўскай граматыкі; Кірыла Лукарыс, грэк, пазьней Іерузалімскі, а ўрэшце, Константынопальскі патрыарх; Кірыла Транквіліон, Мялеці Сматрыцкі, Лявонці Карповіч, Земка і інш. Большасьць з гэтых асоб атрымалі асьвету ў лепшых загранічных унівэрсытэтах, акадэміях і не ўступалі выдатнейшым езуіцкім прафэсаром.

Грэка-Лаціна-Руская школа ў Берасьці зацьверджана каралём і адкрыта ў 1592 годзе. Школа месьцілася пры царкве сьв. Мікалая. Вучылі ў ёй грэцкай, лацінскай і рускай мовы, а такжа чатырох вызволеных навук.

У Бельску грэка-лаціна-руская школа была адкрыта ў 1594 годзе.

У Пінску грэка-лаціна-руская школа адкрыта была каля таго-ж часу, што і ў Менску. Каля 1633 году школа гэта была закрыта старэньнем езуітаў, у часе будаваньня тут езуіцкай калегіі (Jaroszewicz, „Obraz Litwy“, ч. I, б. 99). Пазьней было пазволена адкрыць ізноў гэту школу ў Пінску, але пад варункам, каб у ёй ня вучылі па польску. („Собр. минск. грамот“ №№ 112, 123, 127, 139, 164 у „Чт. Моск. Общ. Истор.“ 1848, № 6).

У Магілеве брацкая грэка-лаціна-руская школа была адкрыта каля 1597 году; датрывала да маскоўскай навалы цара Аляксея Міхайлавіча; у часе гэтай вайны (ў 1650-х годах) была зруйнавана і спалена маскоўскім войскам, а прафэсары вывезены ў Масковію. Каля 1602 г. другое магілеўскае брацтва сарганізавала яшчэ падобную школу ў Магілеве, далейшая гісторыя каторай невядома. (Арх. Фаларет, „Ист. Русск. церкви“, ІV, б. 87).

У Оршы грэка-лаціна-руская школа была адкрыта ў палавіне 1590-х годах, а ў пачатку ХVІІ ст. на старэньне езуітаў дэкрэтам караля Жыгімонта ІІІ закрыта. У дэкрэце між іншым сказана, каб праваслаўныя „у Оршы і акалічных гарадох школ утрымліваць ня сьмелі“ (Jaroszewicz, „Obraz Litwy“, бал. 99).

У Вітабску, паводле Нарбута т. ІХ, бал. 480), перад прыходам у