Старонка:Ластоўскі В. Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі.pdf/671

Гэта старонка не была вычытаная

КАТАЛІКІ Славянскага абрадку карысталіся ц.-славянскімі і крыўскімі перакладамі сьвятога пісьма, нараўне с праваслаўнымі.

ПРОТЭСТАНТЫ, падобна каталіком карысталіся ц.-славянскімі тэкстамі нараўне с праваслаўнымі і каталікамі, але мелі і свае ўласныя пераклады:

Адрывак протэстанцкай Бібліі ХVІ ст., б. 398.

Псалтыр кальвінскі, рук. XVI ст., б. 390.

Псалтыр протэстанцкі, рук. друг. паловы ХVІ ст., б. 399.

Евангеліе, пераклад Васіля Цяпінскага, друк 1570 г., б. 406.

ЖЫДЫ. Мелі пераклады Бібліі на крыўскую мову дапасаваныя да сыногагальнай практыкі:

Біблія, перакладзеная з гэбрайскай мовы, рук. ХV ст., б. 241.

Кнігі Бібліі, пераклад з жыдоўскай мовы ХVІ ст., б. 396.

МУСУЛЬМАНЕ мелі пераклады свайго сьвятога пісьма на крыўскую мову, пісаныя арабскімі літарамі; да гэткіх належыць:

Аль-Кітаб (Сьвятая кніга), рукап. ХVІ ст., б. 364.


ІІ. Творы айцоў царквы і рэлігійна-навучаючая пісьменнасьць.

Творы айцоў царквы прынесены былі да нас у Х ст. ў царкоўна баўгарскай мове; некатарыя з іх да ХVІ ст. былі ўжо перакладзены на крыўскую мову, але большасьць гэтых кніг прыняла толькі крыўскія глёссы ў правопісме і слоўніцтве. Богаслоўска-навучаючая пісьменнасьць, пісаная крыўскімі пісьменнікамі, пачынаецца з ХІ ст. (Діоптра) і ўжо ў ХІІ–ХІІМ ст. даходзіць да росквіту. Занепад пачынаецца ў ХVІІ ст., калі інтэлектуальныя сілы адыходзяць ад народу.

Діоптра, рук. ХІ ст., Філіпа філосафа, смаленца, б. 20.

Пасланьне Кліма Смаленца прэзбітару Тому ХІІ ст., б. 25.

Словы і казаньні (поученія) Кірылы Тураўскага ХІІ ст., б. 27.

Словы Ефрэма Сірына, рук. ХІІ ст., б. 35.

Златыя чепи. Рук. ХІІ ст. (Творы Яна Златавустага), б. 36.

Блаж. Исидора пилусійского разуми. Рук. XII ст., б. 36.

Написанія Афанасія мниха къ панкови о древѣ добру и злу и о наузехъ и о стрѣлѣ громней. Рук. XIII ст., б. 77.

Бесѣда Грыгорага папы Рымскага. Рук. ХІV ст., б. 134.

Творы мітрапаліта Кіпрыяна ХІV ст. (†1406 г.), б. 134.

Творы мітрапаліта Грыгоры Цамблака XV ст., б. 145.

Слова Ісаака Сірына. Рукапіс 1428 г., б. 151.

Поученія Ефрема Сирина. Рукап. 1492 г., б. 176.

Грыгорага папы Рымскага бяседы. Рук. XV ст., б. 179.

Слово на успеніе пресв. Богородицы. Рук. ХV ст., б. 182.

Симеона Новаго творенія. Рукап. ХV ст., б. 182.

Кирилла Іерусалимскаго огласительныя и таиноводственныя поученія. Рук. ХV ст., б. 182.