Старонка:Ластоўскі В. Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі.pdf/674

Гэта старонка не была вычытаная

РЫМА-КАТАЛІКІ рэлігійна-навучаючай пісьменнасьці на крыўскай мове саўсім ня вытватрылі: яны карысталі тэкстамі лацінскімі і польскімі. Усё-ж такі да рыма-каталіцкай пісьменнасьці трэба палічыць кнігу Тумаша з Аквіну:

О послѣдованію Іисусу Христу. Друк. 1681 г., б. 579.

ПРОТЭСТАНТЫ такжа рэлігійна-навучаючай пісьменнасьці ў крыўскай мове ня вытварылі, хоць пачатак гэтай пісьменнасьці быў паложаны С. Будным, які напісаў:

О оправдании грѣшного человѣка предъ Богомъ. Друк друг. пал. ХVІ ст., б. 387.

О хрищеньи и вечери Сына Божого. Друк ХVІ ст., б. 387.


III. Агіографічная пісьменнасьць.

Пісьменнасьць аб сьвятых (агіографічная) паявілася ў нас вельмі рана. Супрасльскі рукапіс (канца Х ці пачатку ХІ ст.), зьмяшчае ў сабе адрывак Чэцьі-Мінэі; ёсьць падставы лічыць, што ў ХІ ст. у нас меліся Мінэі на ўсе 12 месяцаў. Агіографічная пісьменнасьць належала да найбольш залецанай і пажаданай пісьменнасьці ў старасьвеччыну.

Супрасльскі рукапіс Х–ХІ ст. Зьмяшчае ў сабе між іншым 24 жыцьцёпісы сьвятых, б. 16.

Месячная мінэя. Рукапіс 1096 г., перапісчыка Домкі, б. 20.

Минея мѣсячная. Рукапіс 1487 г., Солтанаўскі, б. 165.

Четья. Рукапіс 1489 г., паповіча Бярозкі з Новагорадка, б. 166.

Адрыўкі Жыровіцкай чэцьі-мінэі. Рукапіс ХV ст., б. 179.

Минея служебная. Рукапіс слуцкі 1539 г., б. 329.

Мінея месячная. Супрасльскі рукапіс 1667 г., б. 577.

Минея общая. Друк ў Супраслі 1695 г., б. 580.

Мінэі-чэцьі. Рукапіс ХVІ ст. віленскі, б. 491.

Минея-четья. Рук. віленскі ХVІІ ст., б. 586.

Прологъ. Рукапіс Солтанаўскі 1496 г., б. 178.

Пролог, месяцы Верасень-Люты. Рукапіс Іоакімца 1512 г., б. 278.

Пролог, месяцы верасень-люты. Рукапіс віленскі ХVІ ст., б. 491.

Прологъ. Рук. Румянц. муз. ХVІІ ст., б. 564.

Прологъ. Друк супрасльскі 1791 г., б. 633.

Прологъ. Друк віленскі 1798 г., б. 637.

Патэрыкі азбучны і Іерузалімскі. Рукапіс віленскі ХV ст., б. 182.

Патэрикъ. Рукапіс віленскі ХVІІ ст., б. 585.

Патерикъ азбучный. Друк Супрасльскі 1791 г., б. 633.

Патерикъ скитскій. Друк супрасльскі 1791 г., б. 633.

Книга житій стыхъ. Друк Магілеўскі 1702 г., б. 609.

Жыцьцепіс Барыса і Глеба. Рукапіс ХІ ст., б. 21.

Житіе Кодрата мученика. Рукапіс ХІ ст., б. 21.

Житіе Феклы первомученицы. Рукапіс ХІ ст., б. 21.

Слово о Мартынѣ мнисѣ. Рукапіс ХІІ ст., б. 25.

Жыцьцёпіс сьв. Еўфрасіні кн. Полацкай, б. 30.