Старонка:Ластоўскі В. Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі.pdf/681

Гэта старонка не была вычытаная

РЫМА-КАТАЛІЦКІ Захад ня менш ад візантыйскага Ўсходу любаваўся ў апокрыфічнай пісьменнасьці, якая трапляла да нас праз пасрэдніцтва чэхаў і палякаў, а такжа безпасярэдна з лацінскіх арыгіналаў. Да гэткіх належаць:

Мука Господа нашого Ісуса Хрыста. Дапушчальна-Нікодэмава Евангельле. Рук. ХV ст., б. 180.

О оумученіи пана наше(го) Есу(са) Криста. Рук. ХV ст., б. 180.

Повесьць аб трох каралёх. Рук. ХV ст., б. 180.

О плачи матки о сыну (Плач Богародзіцы). Рукапіс ХV ст., б. 182.

О оустани кристусовѣ из мертвых, рукапіс ХV ст., б. 182.

Повесьць аб трох каралёх. Рукапіс ХVІ ст., б. 492.

РЭФОРМАТЫ ў мэтах пашырэньня сваей навукі ўтварылі апокрыф, які быў пашыраны і ў нас:

Ліст полаўца Івана Смеры да в. кн. Валадзімера. Рукапіс 1567 г. Арыянскі апокрыф, б. 395.


VІІ. Рэлігійна-полемічная пісьменнасьць.

Змаганьне Візантыі з Рымам было перанесена на наш грунт ужо ў першыя векі хрысьціянства, але арыгінальныя творы пачалі ў нас пісаць толькі пасьля прыняцьця каталіцтва пануючай дынастыяй (Ягайла). Аднак самая гарачая полеміка завязуецца толькі ў канцы ХVІ ст., с прычыны пранікшага ў край рэформацкага руху, і, ўрэшце, с прычыны берасьцейскай рэлігійнай уніі, выбухае цэлая бура полемікі паміж уніятамі і праваслаўнымі.

ПОЛЕМІЧНЫЯ ТВОРЫ ПІСАНЫЯ ПРАВАСЛАЎНЫМІ:

Полемічны зборнік супроць лаціннікаў. Рук. ХVІ ст., б. 134.

Книга зовомая приточникъ. Полемічны твор супроць жыдоўствуючых, рук. ХV ст., б. 180.

Списанія противъ люторовъ. Рук. пач. 1580 г., б. 422.

Ліст супрасльскага ігумена Каліста. Полемічны твор супроць лаціннікаў з 1511 г., б. 423.

Особое мовене до жнидовъ подъ короткими словы отъ всихъ пророковъ о Христѣ. Рук. 1580 г., б: 423.

Слово нѣкогда давно на римянъ у старыхъ кройникахъ писано о ихъ отщепенстве. Рук. 1580 г., б. 424.

Посланіе до латынъ изъ ихъ же книгъ. Рук. 1581 г., б. 424.

Листъ Іеремеи патріархи Констанътинопольскаго напоминальный. Друк 1596 г., б. 469.

Апокріsis. Полемічны твор супроць уніі, друк 1597 г., б. 470.

Кратковременный отвѣтъ Ѳеодула. Полеміка с П. Скаргай. Рукап. ХVІ ст., б. 478.

Полемічны сборнік 1597 г. Полеміка з уніятамі, б. 479.

Ектесисъ. Выступленьне супроць Берасьцейскага сабору, друк. 1597 г., б. 479.

Исторіа о листрикійскомъ, то есть, о разбойническомъ ферарскомъ або флёрентынскомъ синодѣ. Др. 1598 г., б. 480.

Отписъ на листъ въ Бозѣ велебного отца Ипатіа. Друк 1598 г., б. 480.

Лісты навелебнѣйшага и всесвятѣйшаго киръ Мелетія передъ тым