Старонка:Ластоўскі В. Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі.pdf/72

Гэта старонка не была вычытаная

меннасьці, так сама як і ў народнай паэзіі. Але тут памяць аб Печанегах мае немалаважнае значэньне. Ужо неадноразовае упамінаньне гэтага найменьня, і пры гэтым у хваласьпевах, адкідае ўсякае дапушчэньне аб прыпадковай памылцы або апісцы перапісчыка. Безумоўна, што так, а не йначы пеялася ў пахвалах Мэркурыю смаленскаму і Прачыстай Богародзіцы, заступніцы горада Смаленска супроць бязбожнага Батыя. Калі-б гэтае памяшаньне Татараў з другім народам ня мела ніякага грунту, то, ведама, што не с Печанегамі, а хутчэй с Полаўцамі трэ было-б чакаць гэтай прыпадковасьці — бязсэнсоўнага памяшаньня. Памяць аб Полаўцах была яшчэ сьвежай, калі ўкладаліся апавяданьні аб Татарах, тады як Печанегі даўно ужо зышлі са сцэны гістарычных падзей. Аткуль-жа маглі ўзяцца ў пахвалах Мэркураму гэткія упорныя, многаразовыя звароты да народу, здавалася-бы даўно ўжо забытага? Нашто змагаецца Мэркуры з волатам? Гісторыя народнай літэратуры дае нам многа збліжэньняў рожных падзей і эпох, па сходству ідэй ці нават некатарых падробнасьцяў у двох або некалькіх пагудках, аддзеленых адна ад другой стагодзьдзямі.

У кождым здарэньні ў „Печанегах“ смаленскай легенды захаваўся сьлед старэйшай легенды, толькі не гістарычнай, а поэтычнай.

Даўныя стасункі с Печанагамі, перадаваныя з вусн у вусны ў народных показках, жывы былі яшчэ тады, калі складалася легенда аб перамозе Мэркурым Батыя. Гэткім чынам у смаленскай легендзе-пагудцы, скрозь пазьнейшыя падзеі даходзіць да нас голас народнай пагудкі з тэй раннай эпохі, да якой прыналежаць многія баечныя апавяданьні летапісца Нэстара аб змаганьні Русі з Печанегамі.

Другая падробнасьць, унесеная ў літэратурную рэдакцію аповесьці, мабыць, такжа належыць да старадаўных эпічных народных пагудак; Гэта — сымвалічнае уасобленьне зямлі, як асобы жывой, з самой Богародзіцай. Як-бы там ня было, толькі поэтычны плач Маці-Зямлі і пачынаецца і канчаецца малебным зваротам да Богамаці. Гэта мейсца ў пахвалах Мэркурыю заслужывае асаблівай увагі для гісторыі паэзіі ў зьвязку з народнай верай. Вось яно:

„Маці Цара і Госпада славы, Маці Бога Эмануіла, Маці, якая радзіла ўсяго жывога Стварыцеля, Маці, якая радзіла Збавіцеля і Спаса душ нашых, цябе істую Богародзіцу ўсе роды выслаўляем“.

Зараз за гэтым зваротам ідзе 6-я песьня гэткага зьместу:

„Калі было злых Ізмаліцянаў вялікае паняволеньне, тады зямля ўсплакалася, як якая дзеталюбівая маці, мы-ж тады ўзрадаваліся і ўзвесяліліся, бачучы Божае міласердзе і Прачыстай Богародзіцы абарону, і мукі ваяра хрыстовага пабожна хвалім“. „Калі было ад няверных прававерным стагнаньне, вялікая маркота і крык да Госпада Бога, тады наша маці зямля жарлом (г. зн. горлам, голасам) застагнала, клічучы: Дзеці мае! дзеці мае! угнявілі Госпада свайго, а майго Стварыцеля і Бога! Мы-ж тады да Госпада Бога і да Прачыстай Богародзіцы пакорна ўсклікнулі, кажучы: заступніца наша Гаспаджа Богародзіца! збаў нас ад барбарскай навалы і злога паняволеньня. Тады зямля бачучы (гэта) заплакала, што ад пазухі яе прававерныя адрываны і пасяканы былі; тагды мы рукі ўзьняўшы са ўздыханьнем сьлёзы пралівалі, молючыся Хрысту Богу і