Старонка:Ластоўскі В. Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі.pdf/74

Гэта старонка не была вычытаная

то плач Крыўскай зямлі, аб гібелі прававерных, ёсьць адзін з найдаражэйшых помнікаў нашай паэзіі.

Цяпер зьвернемся да другіх падробнасьцяў у пахвале Мэркураму. Усе пахвалы, як вышэй заўважана, увайшлі ў літэратурную рэдакцію легенды выключаючы дзьве, аб якіх мова будзе ніжэй.

Народная рэдакція нічога ня ведае аб паходжаньні магута, ці прынамні не гаворучы аб гэтым — лічыць Мэркурага Крывічом. Але ў пахвалах ён называецца ўжо Рымлянінам: „Рым пакінуўшы, да нас прыйшоў ты; багацьце рымскае пакінуў і прыняў багацьце на нябёсах і цяпер з анелемі пасяліўся“… „Рымскае княжэньне і славу марную за нішто палічыўшы, пакінуў княжэньне, і прыняў царства нябеснае і цяпер жывеш з асобамі анельскімі“… „Рымскіх бацькоў сваіх пагардзіў, адзін зажадаўшы за веру Хрыстову кроў сваю праліці і за прававерных, веручых у Госпада, і дзеля гэтага весялішся ў сёлах нябесных“… „Рымлянін родам будучы, але верай праўдзівай аслонены, а не палуверьем хворы; хітрага ваяра застыдзіў, волата з сынам пабіў, і вянечнік Хрыстоў явіўся і да славы радаснай далучыўся: дзеля гэтага сьвятарную яго памяць сьвяткуем цяпер“.

У пахвалах гаворыцца аб узросьце героя: „малады целам, сьвяты душою, вераю пабожны, па добрачэсьлівасьці паборнік, за прававерніцтва мучанік“.

Падробнасьці самой легенды перадаюцца гэткім чынам:

„Пачнем датыкаці духоўнай бясёды, мукі ўспомнім справядліўца і мучаніка Хрыстовага Мэркурага, калі агідны і богапраціўны цар Батый напаў на горад наш з многім множствам барбараў, хочучы горад наш спустошыць, а нас загубіць; але Богам і Прасьвятой яго Мацяю і мукамі справядліўца, ваяра Хрыстовага, уратаваны быў горад і людзі. З прасьвяды Сьвятой Богародзіцы, прыйшоў сьвяты ў Богародзіцкую царкву і знайшоў сьвячу гарашчую перад самой іконай Гаспаджы Богародзіцы; ад яе вышаў голас панамару, і паўшы сьвяты перад абразом цудоўным, пачаў маліцца: „Гаспаджа Богародзіца! будзь памочніцай на супраціўных гэтых. І такжа голас быў іконы Прасьвятой Богародзіцы і была відзежа сьвятому, мейсца бязбожных знаходжаньня, і паслала перамагчы іх сілай Хрыстовай. Ад цудоўнай іконы Прачыстай Богародзіцы быў голас мовячый: слуга мой Мэркуры! ідзі злачыннага Батыя і ізмаіліцкіх людзей агразі; нявольных звольні дарам Хрыстовым; дом мой і горад і людзей бязбеднымі ўчыні. Ад прачыстага і цудоўнага абраза Прасьвятой Богародзіцы быў голас прадобраму ваяру Хрыстоваму: Слуга мой Мэркуры! ідзі і забі сільнага волата, злачыннага цара Батыя і паганых Агаранаў пражані; Божай прасьвядай людзі і горад ад іх уратуюцца. Прачыстая Гаспаджа і Богародзіца! руплівая наша заступніца! крэпкая дзяржава, непераможны ваявода гораду нашага, маючы ў сваім горадзе гэтага ваяра і справядліўца свайго Мэркурага, і так сьвятога пасылала агразіць і перамагчы злаверных і прагнаць ад аблічча нашага“… Калі прайшоў сьвяты гарадзкія вароты і сьцены безперашкодна (ў арыгінале: „бещука“, без „ущука“) і дайшоў злоіменнага цара Батыя, ўжахнуўся і немаччу абложанага сільнага волата перамог, а іншых ізмаіліцкіх людзей мячу аддаў, і астаўшыя кінуліся на ўцёкі; і вярнуўся сьвяты да сьветлага вянца радуючыся“… „Прышоўшы сьвяты на месца, дзе