Старонка:Ластоўскі В. Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі.pdf/77

Гэта старонка не была вычытаная

хрысьціянскія сьвятыя. І гэты пераход ад аднэй да другой эпохі славянская быліна прадставіла ў той спосаб, што не зямная сіла, якую яны-ж самі выклікалі на бой перамагла старых магутаў. Супроць сямёх славянскіх магутаў зьявілася двое „сілы нетутэйшай“ і што магуты перасякуць іх папалам то становіцца іх удвая болей, і ўсе жывы. Урэшце атрымалася з дваіх, сіла незлічоная:

Спужаліся магуты харобрыя
Пабеглі ў камянныя горы, ў цёмныя пячэры…
Як дабяжыць магут да гары, — так і скамянее;
Як дабяжыць другі, — так і скамянее;
Як дабяжыць трэцьці, — так і скамянее…

З ліку старых магутаў не скамянеў адзіна сьв. Мэркуры, дзякуючы заступніцтву Богародзіцы і апякаваўшамуся гэтым мітам духавенству. Хоць і прыняў ён сьмерць нараўне з іншымі старымі магутамі з рук „сілы нетутэйшай“, але прыняў яе, як прававерны хрысьціянін, за хрысьціянаў і быў самой Богародзіцай перанесены ў царкву і паложаны ў грабніцу.

Да цыклю легенд аб сьв. Мэркурым цесна прымыкае другая смаленская легенда з ХІ ст.: „Аб дзевах смаленскіх, яко ігры тварылі“ (гл. балону 20).

З усяго вышэйсказанага відаць, што смаленская легенда, як націянальна-літэратурны помнік, ня толькі ня ўступае вялікім націянальным эпічным творам заходнай Эўропы, але глыбокай зьлітнасьцю, сваей з крыўскім народам, шмат якія з іх перавышае.

ЖЫЦЬЦЁПІС АЎРААМІЯ СМАЛЕНСКАГА, ПІСАНЫ У СМАЛЕНСКУ ВУЧНЯМ ЯГО ЕФРЭМАМ, НЕЗАДОЎГА ПАСЬЛЯ СЬМЕРЦІ АЎРААМІЯ († 1221 г.) Жыцьцёпіс Аўраамія Смаленекага гэта — простае і праўдзівае апавяданьне аб пабожным і высокаадукаваным мніху, здольным і красамоўным прапаведніку, пісьменніку і іконапісцу, які многа выцярпеў прасьледаваньняў ад цёмнага духавенства, каторае не разумела высокакультурных імкненьняў Аўраамія і заздросьціла яго папулярнасьці народзе.

Асабліва цікава тое, што просты народ, мяшчане, баяры і сам князь былі на старане Аўраамія, ў той час, як духавенства яго прасьледавала, вінавацячы, што ён гэрэтык, чарнакніжнік і фальшывы прарок: „ён увесь горад навярнуў да сябе“, і „уже наши дѣти вся обратилъ есть“. Закідалі Аўраамію, што ён чытае нейкія „Глубинныя книгы“, праўдападобна апокрыфічныя.

Ефрэм апавядае аб Аўраамію, што ён быў умелым пісцом кніг, што многа чытаў, між іншым — Сійскі патэрыкон і Златую Чэпь Яна Златавустага.

Заканчывае Ефрэм жыцьцёпіс пахвалой Аўраамію, ў якой гучаць ноткі гарачага патрыатызму да свайго роднага гораду Смаленска:

„Нынѣ преподобнаго и блаженнаго отца Авраамія успенія память празднуемъ и радующеся ликоствуемъ. Радуйся градѣ твердъ, набдимъ и хранимъ десницею Вседержителя. Радуйся, Пречистая Дѣ-