Старонка:Ластоўскі В. Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі.pdf/96

Гэта старонка не была вычытаная

Дзеля таго, што галоўная апазыція Русам знаходзілася ў літоўскай зямле, то крыўскія князі і землі пачынаюць выступаць з другой палавіны XII стагодзьдзя ў рускіх летапісцаў пад імем Літвы. Гэтак пад 1239 годам чытаем у летапісе:

„Яраслаў Ўсевалодавіч Суздальскі хадзіў к Смаленску на Літву, і Літву перамог і князя іх захапіў, і пасадзіў у Смаленск князя Усевалода Мсціславіча“.

Гэты-ж „Літоўскі“ князь, аб якім кажа летапіс, быў ня хто іншы, як Сьвятаслаў Мсціславіч, унук Рамана Расьціславіча Смаленскага, які сеў у Смаленску пры помачы Палачанаў.

Гэткае мяшаньне летапісцамі Літвіноў і Крывічоў (Смаленскіх і Полацкіх) паказуе, што крыўскія землі становяцца для іх літоўскімі, хоць гэтыя апошнія ня толькі не зьмянілі сваіх жыхароў, але нават і дынастыі. З гэтага вынікае, што калі называлі „літоўскім“ князям Сьвятаслава Мсціславіча, які па крыві быў той самы Рурыкавіч, як і нападаўшы на яго Суздальскі князь, то з далёка большым правам называлі „Літвінамі“ тых крыўскіх князёў, якія былі бліжэй да Літвы, а з яшчэ большым правам тых, якія аселі ў Літве, а нярэдка радзіліся і ўзгадаваліся там.

Каля палавіны ХІІІ ст. сталіся вялікія падзеі, якія трохсотлетняе змаганьне Крывічоў з Русамі разьвязала ў карысьць Крывічоў і Літвы. Татарская навала ў 1240 г. зруйнавала землі Ростава-Суздальскія, Чарнігаўскія і Кіяўскія. Руіна, ўчыненая татарамі, была так вялікая, што Даніла Галіцкі ня мог падыйсьці да Берасьца „смрада ради избіенныхъ“ (Полн. собр. р. л. ІІ, 179),

Супроць татарскай навалы выступіў Міндоўг з крыўскімі і літоўскімі князямі і пастрымаў яе, задаўшы татарам страшэнную паражку, пад Койданавам (каля Менска). Уцякаючы ад татараў, жыхарства шукала апекі Міндоўга, гарады і сёлы віталі яго як збаўцу і паддаваліся дабравольна (Stryikowsski Histor. form. Europ. выданьне 1846 г. ч. I, б. 235).

Асабліва цесную сувязь Літвы і Палачанаў, адмячаюць летапісы. Гэтак, як вышэй адмечана, ў 1232 годзе Літва і Палачане, па сьмерці Мсціслава Давыдавіча Смаленскага, пасадзілі ў Смаленску Сьвятаслава Мсціславіча; ў 1258 годзе Літва і Палачане хадзілі пад Смаленск і Таржок; у 1262 годзе Літва і Палачане хадзілі на помач Ноўгародцам супроць Лівонскіх Немцаў.

Зліцьцё Полацкай Крыўскай княжай дынастыі з дынастыямі Літоўскіх князёў было так цеснае, што трудна цяпер згадаць дзе ў іх канчалася крыўскасьць і пачыналася літоўскасьць.

Цэлы доўгі рад летапісаў (Сьпісак Летапісаў Пагодзінскага сабраньня № 1404; сьпісак Акадэміі Навук № 34. 4. 32; сьпісак СПБ. Публ. Бібліатэкі ХVІ ст. № 1572; сьпісак Архэолёгічнай СПБ. Каміс. № 40; сьп. Румянцаўскага Муззю № 348 і другі сьп. СПБ. Акад. Навук № 17. 15. 19; Васкрэсенскі летапіс: П. С. Р. Л. т. VІІ, б. 253–256; другі сьпісак Румянц. Музэю № 349; другі сьпісак СПБ. Публ. Бібл. № F. IV, б. 264; Том XVII П. С. Р. Л. Западно-Русскія Лѣтописи) гавораць аб тым, што дынастыя Літоўскіх князёў