Старонка:Лекары і лекі, Два жаніхі.pdf/17

Гэта старонка не была вычытаная

Доктар

Чаму?

Бацька

Гэткія людзі цяпер сталі — бога адракаюцца; вось так і сын мой: нейкі нячысты дух у яго ўбіўся. І люблю я яго, а вось за гэта — дык не глядзеў-бы.

Доктар

Дык што-ж вам да таго, як людзі робяць? Яны-ж гэтым вам не перашкаджаюць? Малецеся сабе колькі хочаце. А сын ваш, каб спадзяваўся на бога, дык не прывёз-бы мяне і вы-б памерлі.

Бацька

Трудна нам цёмным усё зразумець.

Сын (сам сабе).

О, цемната, цемната! Калі-ж ты згінеш? Як трудна яе выгнаць. Але усё-ж я веру і моцна веру, што яна згіне! Яна ўжо корчыцца пад ударамі навукі; толькі трэба праца, бо бяз працы нічога само ня робіцца. (Да бацькі.) Вы-ж ведаеце, тата, што ні разу вам ні сьвянцоныя зёлкі, ні шэпты і ні малітва — ні разу не памаглі. Дык ці не пара адкінуць веру ў боскую моц, якую вам увагналі папы ці ксяндзы, або шаптуны розныя? (Убачыўшы знахарку). А-а! Як маецеся, цётачка, пэўна, і вы памагалі. (Вітаецца).

Знахарка

Ды што-ж я? малілася, ды і ўсё тут.

ЗЬЯВА 5.
Тыя-ж і Маці.

Маці
(аддаючы бутэльку доктару).

Наце-ж. Я і сьвянцонай сюды троху капнула.

Доктар
(Кладзе на жывот хвораму).

Сьвянцоная тут не паможа.

Маці

Ого, усё-ж боская моц.