Старонка:Лекары і лекі, Два жаніхі.pdf/19

Гэта старонка не была вычытаная

Доктар

Вось бачыце, якое вы глупства робіце? Вы-ж маглі атруціць яго. (Садзіцца за стол і піша рэцэпт). Чым-жа вы яшчэ лячылі?

Маці

Памялом курыла, вады сьвянцонай давала, грамнічкай абносіла, ды і сьвятым зельлем з намаўлянай вадой.

Сын

Эх, мама, калі вы паразумнееце? Калі перастанеце верыць, што бог дае хваробы і здымае? Вы бачыце, што ні сьвянцонае, ні сьвятое не памагло і не паможа. Вы-ж бы так маглі на той сьвет бацьку адправадзіць.

Маці

Ды і доктар бяз боскай дапамогі ня вылечыць.

Сын

Гэта бог, бяз доктара ня можа вылечыць. А вам усюды хочацца боскую моц тыкаць. Дрэнна, што ніхто не прачытае сялянам лекцыі, якія ёсьць хваробы і чым іх лечаць, якія ёсьць лякарствы, з чаго яны робяцца і колькі іх. А то вось яны думаюць, што ёсьць толькі два лякарствы ад усіх хвароб — парашкі і рыцына.

Доктар

А як вы думаеце, цётка, няўжо-ж нас вучаць некалькі гадоў толькі дзеля таго, каб мы ведалі даваць толькі два лякарствы ад усіх хвароб?

Сын
(паглядзеўшы на бацьку).

Сьпіць.

Маці

Можа памёр? (Падходзіць, глядзіць хворага).

Доктар

Не чапайце, няхай сьпіць. Вось маеце рэцэпт. Будзеце прыкладаць да жывата…

Маці

Гэту паперку да жывата?