Старонка:Лекары і лекі, Два жаніхі.pdf/21

Гэта старонка не была вычытаная

Доктар

Пакажэце нагу.

Маці (паказвае).

Мне замаўлялі, і я сьмятанай мазала.

Доктар (глянуўшы).

Кладзеце сагравальны компрэс, калі ўскрыць ня хочаце. Толькі не застужвайце.

Маці

А што гэта компрэс? Нешта прэснае?

Доктар

Сын вам скажа. Ну, я еду. (Да сына). Вы са мной?

Сын

Я вас папрашу, калі ласка, па дарозе аддаць гэты рэцэпт у першую аптэку, а я, пачакаўшы, на сваім кані за лякарствам зьежджу. Усё роўна я на сягоньня са службы адпрасіўся, дык пакуль што пабуду гадзінку дома.

Доктар

Добра. Гэта мне ня трудна. У маім раёне праца невялікая. Ад‘яжджаю.

Сын

Дзякую вам, доктар.

Маці

Пане доктар…

Доктар

Я — ня пане.

Маці

Я хацела спытацца, што можна даваць хвораму есьці?

Доктар

Можна ўсё, як прыдзе апетыт.

Маці

А калі ён прыдзе?

Доктар

Спытаецеся хворага. (Да сына). Рамізьніку вы заплацілі?