Старонка:Лекары і лекі, Два жаніхі.pdf/41

Гэта старонка не была вычытаная

яго; шукаюць якога-небудзь багацейшага, хоць і сьмярдзючага, паршыўца, стараюцца павянчаць і ў гэтым, думаюць, усё шчасьце дзяцей.

ЗЬЯВА 7

Мікода

(высунуўшы галаву, а потым і вышаўшы з пакоіку Дамінісі, узьдзеўшы панчохі і спадніцу, але трымае спадніцу рукамі, каб не звалілася).

Дачка

(убачыўшы Мікоду, доўга рагоча).

Мікода

Ну, ціха. На што ты з ёю столькі спрачалася? Зусім ня варта было, усё роўна мы зробім так, як нам падабаецца. Давай хутчэй іголку, зашыць трэба, бо ня сходзіцца.

Дачка

Ну, то пойдзем, зашыю. Толькі на што гэта ўсё? (Вышла ў бакоўку).

Мікода

Зараз скажу. Ня быў ні разу дзяўчынай, але прыходзіцца ратаваць сваё шчасьце як мага. (Вышаў у бакоўку Дамінісі).

ЗЬЯВА 8
Маці і жаніх Зыгмусь

Жаніх

(з тоўстым носам, тоўстыя губы, чырвоны, у старамодным убраньні, высокі крухмальны каўнер).

Маці

Заходзьце… Сядайце. Яна зараз выйдзе. Дамініська!

Голас Дачкі

Зараз!

Голас за сцэнай

Суседка! Суседка! Каза ўцякла на вуліцу!

Маці

Выбачайце, каза ўцякла. (Выбегла).

Зыгмусь

Можа быць, можа быць.