Старонка:Лекары і лекі, Два жаніхі.pdf/42

Гэта старонка не была вычытаная

ЗЬЯВА 9

Зыгмусь адзін

(часта папраўляе каўнер, які яму муляе бяз прывычкі. Плюе на рукі, гладзіць валасы, глядзіцца ў люстэрка). Вось тут можа і жанюся, а то ўжо збрыдла аднаму каля сьвіней хадзіць. І што я буду з ёй рабіць, як жанюся? Хэ-хэ. Што калі пісклявая пападзецца? У мяне і так з вушэй сьвінячы піск ня выходзіць. А можа і добрая? Усё-ж ткі гарадзкая, можа іграць умее на грамафоне. Хэ-хэ. Вось будзе добра.

Мікода

(у жаноцкім парыку і ўбраньні, робіць комічны рэвэранс і, вітаючыся з Зыгмусем, моцна цісьне яму руку). Добры вечар!

Зыгмусь (вітаецца).

Добры вечар, паньне! Ой! (Ад болі рукі).

Мікода

Што з вамі? фі які вы слабы. (Садзіцца).

Зыгмусь (убок).

Добры інтэрас, сьціснула руку, як абцугамі.

Мікода

Сядайце. (Ставіць крэсла супроць сябе).

Зыгмусь
(нясьмела, баючыся, садзіцца й маўчыць).

Мікода

Вы прышлі да мяне, каб маўчаць? Скажэце, што ў вас ёсьць цікавага дома?

Зыгмусь

У нас… сьвіньня рабая апарасілася.

Мікода

Ха-ха-ха… Вы, здаецца, прышлі да мяне ў сваты?

Зыгмусь

Так, так, у сваты. Хутка й тата прыдзе.

Мікода

А што мы будзем рабіць, як пажэнімся?