Старонка:Лекары і лекі, Два жаніхі.pdf/47

Гэта старонка не была вычытаная

ЗЬЯВА 11

Дачка
(выходзіць з бакоўкі, закрыўшы вочы хустачкай, паказвае нібы плача, а сама, адвярнуўшыся кісьне ад сьмеху).

Маці

Што, мая дачушка, ён цябе пакрыўдзіў? (Гладзіць па галаве). Ну, ня плач, чорт з ім, лепшага знойдзем, супакойся.

Дачка

Ня так то лёгка знайсьці. (Сядае).

Маці

І чаму ён цябе не ўпадабаў?

Дачка

Ня ведаю, я так старалася яму ўпадабацца — ну вядома, дурань. Вось было-б жыцьцё, каб я за яго пашла?!

Маці

А чорт яго ведаў, што ён такі будзе.

Дачка

А нагаварыў мне, такога няпрыемнага, а калі я ўзлавалася, дык ён чуць не пабіў мяне.

Маці

А-а-а. Бач ты, які шэльма. Каб не каза, я-б да гэтага не дапусьціла.

Дачка

Вядома, ён ніколі з людзьмі справы, як відаць, ня меў, а толькі з сьвіньнямі. Што-ж я цяпер буду рабіць? Хто-ж мяне возьме? А тут замуж так хочацца, так хочацца. (Паказвае, нібы плача).

Маці

Ня плач, пачакай, нехта-ж будзе. Каб яе ваўкі гэту казу!

Дачка

Ага, пачакай, добра вам так казаць, калі вы ўжо састарэліся, а я маладая. Прагналі таго, хто любіў