Было сонца затуманена дымам… На людзей гарматы глядзелі сьмерцю дзікай…
А мільёны нявольных нястрымана ішлі паміраць паходам вялікім.
Было поле крывёй завільгочана, засеена валавяным збожжам — войстрым градам куляў…
О, зоры! Што вы напрарочылі?..