Старонка:Лес шуміць (1920).pdf/10

Гэта старонка не была вычытаная

стогне. Гэта яшчэ нічога… А ты вось слухай цяпер. Я хоць вачыма дрэнна бачу, а вухам чую: дуб зашумеў, дуба ўжо чапае на палянцы… Гэта на буру“…

Й сапраўды кучка нявысокіх, каравых дубоў, што стаялі сярод палянкі, заслоненые высокаю сьцяною бору, махала моцнымі галінамі, і ад іх цягнуўся глухі шум, які лёгка можна было адрозьніць ад гучнага шуму хвояў.

— „Эгэ! ці чуеш, хлопча?“ — кажа дзед і хітра па-дзіцячаму ўсьмяхаецца. — „Я ўжо ведаю: крануло гэтак вось дуба, значыцца гаспадар уночы пайдзе, ламаці будзе… Але — не, не зламае! Дуб — дзераво моцнае, й не на гаспадарову навет сілу… вось як!“

— „А які-ж гаспадар, дзеду? То-ж ты сам кажаш бура ломіць“.

Дзед памахаў галавою, хітра выглядаючы.

— „Эгэ, я гэта ведаю! Цяперака, кажуць, гэткіе людзі завяліся, што ўжо нічаму ня вераць. Вось яно як! А я-ж яго бачыў, вось, як цябе цяпер, а то яшчэ й лепей, бо ў мяне цяпер вочы старые, а тады былі маладые. Ой-ой, як яшчэ бачылі мае вочы з-замаладу”.

— „Як-жа ж ты яго бачыў дзеду, скажы мне?“

— „А вось, усе роўна, як і цяпер: спачатку хвоя застогне ў бары… То зьвініць, а то стагнаць пачне: о-ох-хо-о… о-хо-о! — і сьціхне, а пасьля йзноў, пасьля йзноў, ды часьцей, ды жаласьлівей. Эгэ, таму што шмат яе пакоціць гаспадар ўночы. А пасьля дуб загаворыць. А пад вечар усё больш, а ўночы і пайдзе круціць: бегае па лесе, сьмяецца і плача, круціцца, скача і ўсё на дуба налягае, ўсё хочацца вырваць… А я раз увосень і паглядзеў у ваконцо; вось яму гэта й недаспадобы: падбег да вакна, тр-рах па ём