Старонка:Лес шуміць (1920).pdf/12

Гэта старонка не была вычытаная

— „Ды як-жа, дзеду, ты сам казаў, што ён цябе хацеў ударыць карчом?“.

— „Эгэ, хацеў такі! Дык гэта-ж ён раззлаваўся пашто я на яго праз вакно пазіраю, вось яно як! А калі ў яго справы носа ня сунуць, дык і ён такому чалавеку нічога дрэннага ня зробіць. Вось ён які, лясун!.. А ведаеш, у лесе ад людзей страшнейшые бывалі справы… Эгэ, далібог!“

Дзед нахіліў голаў і з мінюту сядзеў, не гаворачы. Пасьля як ён паглядзеў на мяне, ў яго вачох праз муту, якая іх заслала, бліснула быццам як іскрачка абуджанай памяці.

— „Вось, я табе раскажу, хлопча, лясную нашу мінуўшчыну. Было раз от-дзе на самым гэтым месцы даўно… Памятаю я… нібы сон, а як зашуміць лес мацней, дык і ўсё ўспамінаю… Калі хочаш, раскажу табе, га?“.

— „Хачу, хачу, дзеду! Расказвай!“

— „Дык і раскажу, эгэ! Слухай вось!“

II.

Ў мяне, ведаеш, бацька з маткаю даўно памерлі, я яшчэ малым хлопчыкам быў… Пакінулі яны мяне на сьвеце аднаго. Вось яно як са мною было, эгэ! Вось грамада й думае: „што-ж нам цяпер з гэтым хлопчыкам рабіць?“ Ну і пан, гэтак сама, сабе думае… І прышоў на той час з лесу лясьнік Раман, ды й кажа грамадзе: „Дайце мне гэтага хлопца ў будку, я яго буду карміць… Мне ў лесе весялей і яму хлеб“… Вось ён як кажа, а грамада яму адказвае: „бяры!“ Ён і ўзяў. Гэтак я з тых самых часаў у лесе й застаўся.

Тут мяне Раман і выкарміў. Ота-ж чалавек быў які страшны, а ня дай Божа!.. Вялікі, вочы чорные й душа ў яго цёмная з вачэй пазірала, бо ўсё жыцьцё