Старонка:Лес шуміць (1920).pdf/14

Гэта старонка не была вычытаная

Вось, помню, я малым хлопчыкам быў: вязуць мужынкі з лесу тоўстые бярвеньні, чалавек мо‘ з трыццаць. А пан адзін на сваім коніку едзе, ды вусы пакручвае. Конік пад ім гуляе, а ён пазірае навакола. Ой-ой! як звочаць мужыкі пана, вось дык забегаюць, коняў у сьнег схіляюць, самі шапкі скідаюць. Пасьля сколькі мурдуюцца, са сьнегу бярвеньні выцягваюць, а пан сабе едзе, — вось яму, бачыш ты, й аднаму на дарозе цесна! Павядзе пан брывом — ужо мужыкі баяцца, засьмяецца і ўсім весела, а нахмурыцца — ўсе засумуюць. А каб хто пану што сказаў напроці, — таго, напэўна, й ня бывала.

Ну, а Раман, вядома, ў лесе вырас, абходзіцца з людзьмі ня ведаў як, і пай на яго ня надта злаваў.

— „Хачу“, — кажа пан: „каб ты ажаніўся, а нашто пра гэта сам я ведаю. Бяры Аксану.“

— „Не хачу я“, — адказваў Раман: „ня трэба мне яе, хоць бы й Аксаны! Няхай з ёю чорт ажэніцца а ні я. Вось як!“

Прыказаў пан прынесьці бізуны, расьцягнулі Рамана, пан у яго пытаецца:

— „Будзеш, Раман, жаніцца?“

— „Не“, — кажа, — „ня буду“.

— „Сыпце-ж яму“, — кажа пан, — „ў матню колькі ўлезе“.

Засыпалі яму такі ня мала; Раман нашто ўжо здаровы быў, а ўсё-ж такі яму абрыдла:

— „Пакіньце ўжо, — кажа, — годзі ўжо! Няхай-жа яе лепей усе чэрці схопяць, ніж мне за бабу гэтулькі пакуты цярпець. Давайце яе сюды, буду жаніцца!“

Жыў у дварэ панскім даязджачы Апанас Швыдкі. Прыехаў ён на той час з поля, як Рамана жаніцца заахвочвалі. Пачуў ён пра бяду Раманаву — гоп пану да ног. Такі ўпаў да ног, цалуе…