Старонка:Лес шуміць (1920).pdf/17

Гэта старонка не была вычытаная

дастаў а яно, як цяпер бачу, нічога дрэннага й няма. Яшчэ навет добра. Вось яно што!“

Прайшло вось некалькі часу, я й ня ведаю, сколькі. Лягла Аксана на лаўцы, пачала стагнаць. Пад вечар нядобра зрабілося, а назаўтра, ўстаўшы я чую: нехта тонкім голасам хніпае. Эгэ! — думаю я сабе, — гэта-ж мусі „дзітына“ нарадзілася. А яно дапраўды гэтак і было.

Нядоўга пажыло дзіця на бедным сьвеце. Толькі й жыло — ад ранку, аж да вечару. Ўвечары й пішчаці сьціхло… Заплакала Аксана, а Раман і кажа:

— „Вось і няма дзітыны, а калі яе няма, дык няма на што цяпер і папа клікаць. Пахаваем пад хвойкаю.“

Вось як кажа Раман, ды ня то, што кажа, а гэтак якраз і зрабіў: выкапаў магілку, ды пахаваў. Вось там стары пень стаіць, маланкаю яго спаліло… Дык то-ж і ёсьць тая самая хвойка, дзе Раман дзітыну закапаў. Ведаеш, хлопча, вось-жа я табе скажу й да гэтых час, як сонцо сядзе і зарніца-зорка над лесам стане, лётае пейкая птушка дый крычыць. Ох, і жаласьліва плача пташына, аж сэрцо баліць. Хто знаецца на тым, па кнігах вучыўся, дык, кажуць, можа ёй крыж даці й ня будзе яна больш лятаць… Ды мы вось тутака ў лесе жывём, нічога ня ведаем. Яна лётае, яна просіць, а мы толькі й кажам: „проч, проч, бедная душа, нічога мы ня можам зрабіць!“ Вось заплача ды паляціць, а пясьля ізноў прылятае, Эх, хлопча, шкада бедную душу!

Вось паздаровела Аксана, ўсё на магілку хадзіла.

Сядзе на магілцы і плача, ды так моцна, што па ўсём лесе, бывала голас яе ходзіць. Гэта яна так з свайго дзіцяці шкадавала, а Раман не шкадаваў дзі-